Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сімвалізаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

З’явіцца (з’яўляцца) сімвалам (у 1 знач.) чаго-н.

  • Заключны хор у спектаклі сімвалізуе адзінства народа.

|| наз. сімвалізацыя, .

сімвалізм, , м.

Напрамак у літаратуры і мастацтве канца 19 — пач. 20 стст., прасякнуты індывідуалізмам і містыцызмам, які адлюстроўваў рэчаіснасць як ідэальную сутнасць свету ва ўмоўных і абстрактных формах.

|| прым. сімвалічны, .

сімваліст, , м.

Паслядоўнік сімвалізму.

|| ж. сімвалістка, .

|| прым. сімвалісцкі, .

сімвалічны, .

  1. гл. сімвал і сімволіка.

  2. Які мае скрыты сэнс, які наводзіць на асацыяцыі (у 2 знач.).

    • Лёс героя с.
    • С. сэнс назвы рамана.
  3. Пра платы, сумы: мізэрна малы.

    • Аплата за паслугі — чыста сімвалічная.
    • С. ўзнос.

|| наз. сімвалічнасць, .

сімволіка, , ж.

  1. Сімвалічнае значэнне, што прыпісваецца чаму-н.

    • С. лічбаў.
    • С. колераў.
  2. зб. Сукупнасць якіх-н. сімвалаў.

    • Народная с.

|| прым. сімвалічны, .

сіметрычны, .

Які валодае сіметрыяй.

  • Сіметрычнае збудаванне.

|| наз. сіметрычнасць, .

сіметрыя, , ж.

Суразмернасць, аднолькавасць у размяшчэнні частак чаго-н. па супрацьлеглых баках ад пункта, прамой або плоскасці.

  • Вытрымаць сіметрыю.

сімпатызаваць, ; незак.

Адчуваць сімпатыю, добра адносіцца да каго-, чаго-н.

  • С. выкладчыку.

сімпатычны1 прым.

Які выклікае сімпатыю, прывабны.

  • Сімпатычныя суседзі.
  • Гэты чалавек мне чымсьці с.

|| наз. сімпатычнасць, .

сімпатычны2, , (спец.).

  1. Які ўзнікае на іншых, блізкіх або сіметрычна размешчаных участках.

    • Сімпатычныя болі ў зубах.
  2. Які аслабляе боль у хворага (пра нейтральныя лекавыя сродкі).

    • Сімпатычныя прэпараты.

  • Сімпатычнае чарніла — бясколерная або слаба афарбаваная вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тайнай перапісцы.

  • Сімпатычная нервовая сістэма (спец.) — аддзел нервовай сістэмы, які ўдзельнічае ў рэгуляванні кровазвароту, абмену рэчываў і іншых функцыях арганізма.