Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нагнаіцца, ; зак.

Стаць гнойным.

  • Рана нагнаілася.

|| незак. нагнойвацца, .

|| наз. нагнаенне, .

нагнаіць, ; зак.

Згнаіць у нейкай колькасці.

нагнаць, ; зак.

  1. Ідучы, едучы і пад., дагнаць.

    • Н. уцекача.
  2. перан. Дагнаць каго-н. у поспехах, развіцці, выніках.

    • Н. таварышаў па вучобе.
  3. Выканаць тое, што не было зроблена ў свой час.

    • Н. упушчанае.
  4. каго-чаго, што. Сагнаўшы, сабраць у адным месцы.

    • Вецер нагнаў хмар.
  5. перан., што і чаго. Унушыць каму-н. якое-н. пачуццё.

    • Н. страху.
    • Н. смутку.
  6. што і чаго. Выклікаць рэзкае павелічэнне якім-н. спецыяльным прыёмам.

    • Н. тэмпературу.
  7. што і чаго. Нацерці.

    • Н. мазалёў.
  8. Набіць што-н. на што-н.

    • Н. абручы на бочку.
  9. чаго. Нагатаваць перагонкай.

    • Н. бочачку спірту.

  • Нагнаць аскому (разм. неадабр.) — адчуць непрыемнасць ад; чаго-н. збітага, нуднага.

|| незак. наганяць, .

нагнуцца, ; зак.

Нахіліцца над кім-, чым-н.

  • Н. над дзіцем.
  • Галіна нагнулася.

|| незак. нагінацца, .

нагнуць, ; зак.

  1. Нагінаючы, нахіліць уніз.

    • Н. галінку дрэва.
    • Н. галаву.
  2. чаго. Нарабіць, нарыхтаваць нейкую колькасць чаго-н. гнутага.

    • Н. дуг.

|| незак. нагінаць, .

|| наз. нагінанне, .

нагнясці, ; зак.

Пры дапамозе ціску сканцэнтраваць у якой-н. абмежаванай замкнутай прасторы (газ, вадкасць).

  • Н. паветра.

|| незак. нагнятаць, .

|| наз. нагнятанне, .

нагнятальны, .

Які служыць для нагнятання.

  • Н. насос.

нагода, , ж.

Падстава для чаго-н., выпадак.

  • Выдалася такая н.

нагойсацца, ; зак. (разм.).

Уволю, многа пагойсаць; набегацца.

  • Н. за дзень.

нагор’е, , н.

Узвышаная мясцовасць, якая спалучае пласкагор’і, горныя хрыбты і даліны.