Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нагасціцца, ; зак. (разм.).

Уволю, многа пагасціць.

  • Нагасціўся, пара і дадому ехаць.

нагатаваць, ; зак.

  1. Назапасіць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. дроў на зіму.
    • Н. сена.
  2. Згатаваць, зварыць у нейкай колькасці.

    • Н. бульбы.
  3. Накіпяціць у нейкай колькасці.

    • Н. вару.

|| незак. нагатоўваць, .

нагаціць, ; зак.

Пакрыць грэбляй што-н.

  • Н. сто метраў балоцістай дарогі.

|| незак. нагачваць, .

нагбом, прысл. (разм.):

  • піць нагбом — піць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы яе.

нагладзіць, ; зак.

  1. Выгладзіць добра, акуратна.

    • Н. штаны.
  2. чаго. Выгладзіць у нейкай колькасці.

    • Н. бялізны.

|| незак. нагладжваць, .

наглебавы, .

Які знаходзіцца на глебе, які мае адносіны да глебы.

  • Наглебавае расліннае покрыва.

нагледзецца, і наглядзецца, ; зак.

  1. Уволю паглядзець. Дзяўчына не магла н. ў люстэрка.

    • Н. адзін на аднаго.
  2. Паглядзець, убачыць многа чаго-н.; убачыць не адзін раз што-н.

    • Н. на сына.

нагледзець, ; зак.

Уважліва наглядаючы, заўважыць, знайсці; прыгледзець з якой-н. мэтай.

  • Н. утульнае месца для забудовы.

|| незак. нагледжваць, .

наглуміць, ; зак. (разм.).

Зрабіць непрыгодным, напсаваць у нейкай колькасці.

  • Н. лесу.
  • Н. бульбы.

наглуха, прысл.

  1. Вельмі шчыльна, без адтулін.

    • Н. забіць вокны.
  2. Вельмі моцна, так што нельга пераставіць, перамясціць.

    • Лаўка н. прыбіта да сцяны.