Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

продаж, ✂, м.

  1. гл. прадаць.

  2. Гандаль, тавараабарот.

    • Быць у продажы.
    • Выпусціць у п.

|| прым. прадажны, ✂.

продак, ✂, м.

Старажытны папярэднік па роду, а таксама суайчыннік з папярэдніх пакаленняў.

  • Шанаваць памяць сваіх продкаў.

прожаўць, ✂, ж. (разм.).

Прымесь жоўтага, жаўцізны.

  • Збажына, ледзь кранутая прожаўцю.

прожылак, ✂, м.

Тонкая каляровая палоска, прамежкавы слой ў камені, дрэве, а таксама жылка, якая свіціцца праз скуру.

  • Белы кварц з жоўтымі прожылкамі.
  • Рука з сінімі прожылкамі.
  • Прожылкі на лістах, кветках.

проза, ✂, ж.

  1. Невершаваная літаратура, у адрозненне ад паэзіі.

    • Мастацкая п.
    • Пісаць прозай.
  2. перан. Будзённасць, паўсядзённасць жыцця.

    • П. жыцця.

|| прым. празаічны, ✂.

прозвішча, ✂, м.

Спадчыннае сямейнае найменне, якое дадаецца да ўласнага асабістага імя.

  • Дзявочае п. (да замужжа).

пройгрыш, ✂, м.

  1. Няўдачны для каго-н. зыход гульні, спаборніцтва і пад.

    • Застацца ў пройгрышы.
  2. Сума грошай, страчаная пры гульні.

    • Вялікі п.

|| прым. пройгрышны, ✂.

пройма, ✂, ж.

  1. Адтуліна, паглыбленне ў чым-н., паміж чым-н. У пройме дзвярэй паказалася галава.

    • П. паміж хмарамі.
  2. Прарэз для рукава (спец.).

|| прым. пройменны, ✂ і проймавы, ✂.

пролежань, ✂, м.

У ляжачых хворых: амярцвенне скураных покрываў той часткі цела, на якой доўга і нерухома ляжаць.

|| прым. пролежневы, ✂.

промах, ✂, м.

  1. Удар, выстрал міма цэлі.

    • Біць без промаху.
  2. перан. Памылка, хіба.

    • Зрабіць п.

◊

  • Не промах хто (разм.) — пра чалавека кемлівага, лоўкага.

  • Тэты хлопец не п.