Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прашараваць, ; зак.

Прадзіравіць шараваннем.

  • П. рукаў.

|| незак. прашароўваць, .

|| наз. прашароўванне, .

прашмыгнуць, ; зак. (разм.).

Хутка і непрыметна прайсці куды-н.

|| незак. прашмыгваць, .

прашпакляваць, ; зак.

Прамазаць шпаклёўкай.

  • П. падлогу.

|| незак. прашпаклёўваць, .

прашпігаваць, ; зак.

Начыніць што-н. салам, часнаком, морквай і пад.

праштрафіцца, ; зак. (разм.).

Тое, што і правінаваціцца.

праштурхацца, ; зак.

Штурхаючыся, прабрацца праз натоўп.

  • П. ў першыя рады.

|| незак. праштурхвацца, і праштурхоўвацца, .

праштурхнуць, ; зак.

Прасунуць штуршком.

  • П. корак у бутэльку.
  • П. справу (перан. прасунуць, паскорыць).

|| незак. праштурхваць, і праштурхоўваць, .

|| наз. праштурхоўванне, і праштурхванне, .

прашукаць, ; зак.

Правесці які-н. час у пошуках.

  • Цэлую гадзіну прашукаў кнігу.

прашча, , ж.

Старадаўняя ручная зброя для кідання камянёў.

прашчупаць, ; зак.

  1. Шчупаючы, выявіць, адчуць, праверыць.

    • П. пухліну.
  2. перан. Назіраючы, даследуючы, скласці сабе ўяўленне пра каго-, што-н. (разм.).

    • П. веды новага работніка.
    • П. глебу (тое, што і пазандзіраваць глебу).

|| незак. прашчупваць, .

|| наз. прашчупванне, .