Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

працэсія, , ж.

Урачыстае мнагалюднае шэсце.

  • Пахавальная п.

працяг, , м.

  1. гл. працягнуцца, -ць.

  2. Частка чаго-н. не закончанага, не завершанага, тое, што працягваецца (напр. артыкула, падзеі).

    • Гэта дарога — п. магістралі.
    • П. рамана ў наступным нумары часопіса.

  • На працягу чаго, прыназ. — у час чаго-н., у той час, як што-н. працягваецца.

  • Званілі на працягу ўсёй гадзіны.

працягаць, ; зак. (разм.).

  1. Тое, што і пранасіць (у 1 знач.).

  2. Цягаць (у 1, 3 і 4 знач.) на працягу якога-н. часу.

працягласць, , ж.

  1. Адлегласць у прасторы, занятая чым-н.

    • П. трубаправода.
  2. Час, на працягу якога што-н. дзейнічае, адбываецца.

    • П. камандзіроўкі.
    • П. гуку.

працяглы, .

Які доўга працягваецца.

  • П. тэрмін.

працягнуцца, ; зак.

  1. Выцягваючыся, выставіцца наперад.

    • Працягнуліся дзве пары рук.
  2. Прадоўжыцца.

    • Даклад працягнуўся дзве гадзіны.
  3. Расцягнуцца на якую-н. адлегласць.

    • Горад працягнуўся ўздоўж ракі на дзесяткі кіламетраў.

|| незак. працягвацца, .

|| наз. працяг, .

працягнуць, ; зак.

  1. Цягнучы, перамясціць.

    • П. сані па снезе.
  2. Нацягнуць на якой-н. адлегласці або ўздоўж чаго-н., пракласці на якую-н. адлегласць.

    • П. тэлефонную лінію.
  3. Выцягваючы, выставіць у якім-н. напрамку.

    • П. рукі.
    • П. ногі (таксама перан. памерці; разм.).
  4. Прапусціць праз вузкую адтуліну, уцягнуць у што-н.

    • П. нітку ў іголку.
  5. Дамагчыся прыняцця недазволенымі метадамі (разм. неадабр.).

    • П. рэзалюцыю на сходзе.
  6. Зрабіць даўжэйшым, павялічыць тэрмін чаго-н.

    • П. лінію алоўкам.
    • П. заняткі.
  7. Прымусіць доўга гучаць; вымавіць павольна, працяжна.

    • П. ноту.
  8. Прадоўжыць, узнавіць пасля перапынку.

    • П. сход.
  9. перан. Раскрытыкаваць, публічна абсмяяць (разм.).

    • П. у газеце.
  10. Праіснаваць, пражыць (разм.).

    • Гэты хворы доўга не працягне.

|| незак. працягваць, .

|| наз. працяг, .

працяжнік, , м.

Знак прыпынку ў выглядзе доўгай гарызантальнай рыскі (—).

працяжны1 прым.

Пра гукі: які гучыць павольна, цягуча.

  • П. стогн.
  • П. гудок.
  • Працяжная песня.

|| наз. працяжнасць, .

працяжны2, , (спец.).

Які служыць для апрацоўкі чаго-н. пры руху, працягванні.

  • П. станок.