Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

працавацца, ✂; безас.; незак.

Працуецца, працавалася каму (разм.) — пра жаданне працаваць, пра тое, як ідзе праца.

  • Сёння нам добра працавалася.
  • Нешта не працуецца.

працаваць, ✂; незак.

  1. Займацца якой-н. працай, ажыццяўляць якую-н. дзейнасць.

    • П. у полі.
    • Хто працуе, той і мае (прыказка).
    • Хто працуе, таму і шанцуе (прыказка).
    • П. здзельна.
    • П. над помнікамі старой пісьменнасці (вывучаць іх).
    • П. над сабой (удасканальваць сябе ў чым-н.).
    • П. са слоўнікам.
  2. Мець дзе-н. які-н. занятак, пасаду, служыць.

    • П. на фабрыцы.
    • П. у калгасе.
    • П.бухгалтарам.
  3. Абслугоўваць каго-, што-н. сваёй працай.

    • П. на сябе.
    • Завод працаваў на абарону.
  4. чым. Прыводзіць у дзеянне, кіраваць чым-н.

    • П. вёсламі.
    • П. рукамі і нагамі ў вадзе (плысці).
  5. Знаходзіцца ў дзеянні, выконваць свае функцыі.

    • Матор працуе без перабояў.
    • Сэрца нармальна працуе.

працавік, ✂, м. (разм.).

Вельмі старанны, працавіты чалавек, рабацяга.

працавіты, ✂.

Які многа, добра і шчыра працуе.

  • П. чалавек.

|| наз. працавітасць, ✂.

працадзень, ✂, м.

Адзінка ўліку працы калгаснікаў і размеркавання даходаў па працы ў калгасах.

працадзіць, ✂; зак.

  1. Прапусціць (вадкасць) для ачысткі праз што-н., што фільтруе.

    • П. малако.
  2. перан. Вымавіць неразборліва, не разнімаючы зубоў.

|| незак. працэджваць, ✂.

|| наз. працэджванне, ✂.

працаёмкі, ✂.

Які патрабуе вялікай затраты працы.

  • Лён — працаёмкая культура.

|| наз. працаёмкасць, ✂.

працаздольны, ✂.

Здольны да працы.

  • Працаздольная частка насельніцтва.

|| наз. працаздольнасць, ✂.

  • Страта працаздольнасці.

працалюбівы, ✂.

Які вызначаецца вялікай любоўю да працы.

  • П. хлопец.

працатэрапія, ✂, ж.

Лячэнне працай, працэсамі працы,

|| прым. працатэрапеўтычны, ✂.