Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прафсаюз, , м.

Скарачэнне: прафесійны саюз.

|| прым. прафсаюзны, .

прах, , м. (высок.).

Астанкі цела чалавека пасля смерці.

  • Пайсці прахам (разм.) — загінуць, знішчыцца.

прахадзіць, ; зак.

Правесці які-н. час у хадзьбе.

  • Паўдня прахадзілі па лесе.

прахадная, , ж.

Спецыяльнае службовае памяшканне, праз якое праходзяць на завод, будоўлю і пад.

  • Затрымацца каля прахадной.

прахадны, .

Які мае скразны праход, служыць для праходу.

  • П. двор (таксама перан. пра месца, куды ўвесь час прыходзяць розныя людзі; неадабр.).
  • Прахадная пешка (шахматная пешка, якая мае магчымасць прайсці ў ферзі).

прахаладжальны, .

Які асвяжае ў час гарачыні.

  • П. напітак.

прахаладзіцца, ; зак. (разм.).

Астыць на паветры.

  • Выйшаў на двор п.

прахалода, , ж.

Умераны холад, які выклікае прыемнае адчуванне.

  • Ранішняя п.

прахалоджвацца, ; незак. (разм.).

Рабіць што-н. павольна, не спяшаючыся; гультайнічаць.

прахапіцца, ; зак.

Раптоўна, прачнуцца, абудзіцца.

  • П. ад моцнага стуку.

|| незак. прахапляцца, і прахоплівацца, .