Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прахарчавацца, ✂; зак.

Пракарміцца.

  • П. зіму.

|| незак. прахарчоўвацца, ✂.

|| наз. прахарчоўванне, ✂.

прахарчаваць, ✂; зак.

Пракарміць.

|| незак. прахарчоўваць, ✂.

|| наз. прахарчоўванне, ✂.

прахварэць, ✂; зак.

Прабыць хворым на працягу якога-н. часу.

  • Прахварэў тыдзень.

прахвост, ✂, м. (разм. пагард.).

Нягоднік, падлюга.

|| ж. прахвостка, ✂.

праход, ✂, м.

  1. гл. прайсці.

  2. Месца, па якім можна прайсці праз што-н., дзе-н.

    • П. цераз мост закрыты.
    • П. паміж радамі ў тэатры.

○

  • Задні праход (спец.) — канечная частка прамой кішкі.

праходка, ✂, ж. (спец.).

Распрацоўка горных вырабатак у пэўным напрамку.

  • П. тунэляў метро.

|| прым. праходчы, ✂.

  • Праходчая брыгада.

праходнасць, ✂, ж.

  1. Даступнасць чаго-н. для праходу.

    • П. балота.
  2. Пра органы цела: здольнасць прапускаць што-н. праз сябе.

    • П. кішак.
  3. Пра транспартныя сродкі: здольнасць пераадольваць дарожныя перашкоды.

    • Аўтамабіль павышанай праходнасці.

праходчык, ✂, м.

Рабочы па праходцы горных вырабатак.

|| ж. праходчыца, ✂.

прахожы, ✂.

Які ідзе міма, праходзіць куды-н.

  • Прахожыя людзі.
  • Запытаць у прахожага (наз.).

праца, ✂, ж.

  1. Чалавечая дзейнасць, накіраваная на стварэнне пры дапамозе прылад вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, неабходных для жыцця людзей.

    • Фізічная п.
    • Разумовая п.
    • Людзі працы (працоўныя; высок.).
    • Падзел працы.
    • Прылады працы.
  2. Работа, занятак.

    • Цяжкая сялянская п.
    • Аплаціць за працу.
  3. мн. прац. Вынік разумовай дзейнасці, твор.

    • Навуковая п.
    • Спіс друкаваных прац.
  4. Тое, што і работа (у 3 знач.).

    • Хадзіць на працу.

|| прым. працоўны, ✂.

  • Працоўная кніжка (дакумент аб працоўным стажы).