Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праўлены, .

  1. Які быў у рамонце.

    • Праўленыя боты.
  2. З папраўкамі, выпраўлены.

    • П. экзэмпляр рукапісу.

праўнук, , м.

Сын унука ці ўнучкі.

праўнучка, , ж.

Дачка ўнука ці ўнучкі.

праф...

Скарачэнне, якое ўжыв. у складаных словах у знач.:

  • 1) прафесійны, напр. прафгігіена, прафнепрыгоднасць;
  • 2) прафсаюзны, напр. прафактыў, прафбілет, прафбюро, прафрух.

прафан, , м. (кніжн.).

Зусім недасведчаны чалавек у якой-н. галіне.

  • У нотах ён поўны п.

прафанацыя, , ж. (кніжн.).

Скажэнне чаго-н. невуцкім, зняважлівым абыходжаннем, адносінамі; апашленне.

  • П. навукі.

прафесар, , м.

Вышэйшае вучонае званне выкладчыка вышэйшых навучальных устаноў, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. прафесарскі, .

прафесарская, , ж.

Пакой для прафесараў і выкладчыкаў у вышэйшай навучальнай установе.

прафесарстваваць, ; незак. (кніжн.).

Быць прафесарам, займаць пасаду прафесара.

|| наз. прафесарства, .

прафесійны, .

  1. гл. прафесія.

  2. Які займаецца чым-н. як прафесіяй, а таксама які з’яўляецца прафесіяй.

    • П. рэвалюцыянер.
    • П. бокс.
  3. Такі, што цалкам адпавядае патрабаванням дадзенай вытворчасці, дадзенай галіны дзейнасці.

    • Зроблена зусім прафесійна (прысл.).

|| наз. прафесійнасць, .