Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пратруціць, ✂; зак.

Тое, што і пратравіць.

|| незак. пратручваць, ✂.

|| наз. пратручванне, ✂.

пратрываць, ✂; зак.

  1. Стойка перажыць што-н., вытрываць.

    • П. шмат пакут.
  2. Прадоўжыць сваё дзеянне не спыняючыся.

    • Халады пратрывалі да красавіка.
  3. Захавацца, праіснаваць які-н. час.

    • Пад напорам такой вады гэты насып тут доўга не пратрывае.

пратрымацца, ✂; зак.

Прабыць які-н. час, трымаючыся.

пратрымаць, ✂; зак.

Трымаць на працягу якога-н. часу.

пратупаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Прайсці тупаючы нагамі.

    • Хтосьці пратупаў па калідоры.
  2. Тое, што і прайсці (у 1 і 2 знач.).

    • Колькі мы сёння кіламетраў пратупалі?

пратухаць, ✂; незак.

Тое, што і тухнуць ​2.

|| зак. пратухнуць, ✂.

|| наз. пратуханне, ✂.

пратухлы, ✂.

Які пратух, нясвежы.

  • П. сыр.

пратэжыраваць, ✂; незак. (кніжн.).

Рабіць пратэкцыю.

|| наз. пратэжыраванне, ✂.

пратэжэ, нескл., м. і ж., ✂ (кніжн.).

Асоба, якая карыстаецца чыёй-н. пратэкцыяй.

  • Гэты юнак — ваш п.

пратэз, ✂, м.

Прыстасаванне, вырабленае ў форме якой-н. часткі цела ўзамен страчанай прыроднай.

  • Зубныя пратэзы.

|| прым. пратэзны, ✂.