Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пратаптаць, ✂; зак.

  1. Утварыць, пракласці частай хадзьбой.

    • П. сцежку.
  2. Працерці хадзьбой; пранасіць да дзірак.

    • П. падэшвы.

|| незак. пратоптваць, ✂.

пратараньваць, ✂; незак.

Тое, што і тараніць (у 2 знач.).

пратаргавацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Панесці страты або разарыцца пры няўдалым гандлі.

  2. Правесці які-н. час таргуючыся.

пратарыць, ✂; зак.

Пракласці хадзьбой, яздой, зрабіць наезджаным, добра вядомым.

  • П. шлях, дарогу.
  • Юрый Гагарын пратарыў (перан.) дарогу ў космас.

|| незак. тарыць, ✂.

прататып, ✂, м.

Першапачатковы ўзор, правобраз, пераважна сапраўдная асоба як крыніца для стварэння літаратурнага вобраза, героя.

  • П. дзеда Талаша.

пратаўхацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Таўхаючыся, прабіцца наперад праз натоўп.

  2. Правесці які-н. час таўхаючыся.

    • Гадзіны дзве пратаўхаўся ў чарзе.

пратаць, ✂; зак.

Растаць або стаць талым.

  • Снег пратаў да зямлі.

|| незак. пратаваць, ✂.

пратачыцца, ✂; зак.

Точачыся, прабрацца праз што-н.

  • Мыш пратачылася праз шчыліну.

|| незак. праточвацца, ✂.

пратачыць, ✂; зак.

  1. Пра чарвей, насякомых, мышэй: праесці, зрабіўшы вузкія дзірачкі.

    • Шашаль пратачыў дошку.
  2. Такарным разцом зрабіць канаўку, вузкую адтуліну ў вырабе (спец.).

  3. Пра цякучую ваду: прамыць дзірку, рэчышча ў глебе.

  4. Правесці які-н. час, займаючыся тачэннем чаго-н.

|| незак. праточваць, ✂.

|| наз. праточванне, ✂.

праткнуць, ✂; зак.

Пракалоць глыбока, наскрозь.

  • П. шпількай палец.

|| незак. пратыкаць, ✂.