працягнуць, ; зак.

  1. Цягнучы, перамясціць.

    • П. сані па снезе.
  2. Нацягнуць на якой-н. адлегласці або ўздоўж чаго-н., пракласці на якую-н. адлегласць.

    • П. тэлефонную лінію.
  3. Выцягваючы, выставіць у якім-н. напрамку.

    • П. рукі.
    • П. ногі (таксама перан. памерці; разм.).
  4. Прапусціць праз вузкую адтуліну, уцягнуць у што-н.

    • П. нітку ў іголку.
  5. Дамагчыся прыняцця недазволенымі метадамі (разм. неадабр.).

    • П. рэзалюцыю на сходзе.
  6. Зрабіць даўжэйшым, павялічыць тэрмін чаго-н.

    • П. лінію алоўкам.
    • П. заняткі.
  7. Прымусіць доўга гучаць; вымавіць павольна, працяжна.

    • П. ноту.
  8. Прадоўжыць, узнавіць пасля перапынку.

    • П. сход.
  9. перан. Раскрытыкаваць, публічна абсмяяць (разм.).

    • П. у газеце.
  10. Праіснаваць, пражыць (разм.).

    • Гэты хворы доўга не працягне.

|| незак. працягваць, .

|| наз. працяг, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)