Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

протар, ✂, м. (разм.).

Абломак іголкі, металічнага стрыжня.

профіль, ✂, м.

  1. Від збоку (твару, прадмета).

    • Прыгожы п. твару.
    • Сфатаграфавацца ў п.
  2. Сячэнне, разрэз чаго-н. (спец.).

    • П. дарогі.
    • П. сталі.
  3. Сукупнасць спецыфічных рыс, якія характарызуюць якую-н. сферу дзейнасці, а таксама характар вытворчага ці навучальнага ўхілу (кніжн.).

    • Спецыяльнасць шырокага профілю.
    • Раён збожжавага профілю.
    • П. прадпрыемства.

|| прым. профільны, ✂.

  • Профільная пракатка металу.

проці...

Першая частка складаных слоў са знач. процідзеяння чаму-н., напр. процідэсантны, процігрыпозны, проціпажарны.

проціатамны, ✂.

Прызначаны для абароны супраць атамнай зброі.

проціборстваваць, ✂; незак.

Змагацца супраць каго-, чаго-н., процідзейнічаць.

  • П. ворагу.
  • П. злу.

процівага, ✂, ж.

  1. Груз для ўраўнаважвання сіл, якія дзейнічаюць у машынах, збудаваннях (спец.).

  2. перан. Тое, што процідзейнічае, процістаіць чаму-н іншаму.

    • Адна думка служыць процівагай іншай.

◊

  • У процівагу, прыназ. — у адрозненне ад каго-, чаго-н., супраць каго-, чаго-н.

  • Выставіць прапанову ў процівагу апаненту.

процівагаз, ✂, м.

Спецыяльнае прыстасаванне для аховы органаў дыхання, вачэй і твару чалавека ад атрутных газаў, бактэрый, вірусаў.

|| прым. процівагазавы, ✂.

процівагазавы, ✂.

Прызначаны для барацьбы са шкодным уздзеяннем атрутных газаў.

  • Процівагазавыя сродкі.

процідзейнічаць, ✂; незак.

Аказваць процідзеянне, супраціўленне.

процідзеянне, ✂, н.

Дзеянне, якое перашкаджае другому дзеянню.

  • П. варожай сіле.
  • Дзеянне раўняецца процідзеянню.