Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прабыць, ; зак.

Пражыць, правесці некаторы час дзе-н., у якасці каго-н., у якім-н. стане.

  • У гасцях мы прабылі роўна тыдзень.
  • Месяц прабыў без работы.

права1, , н.

  1. Сукупнасць устаноўленых і ахоўваемых дзяржаўнай уладай норм і правіл, што рэгулююць адносіны людзей у грамадстве, а таксама навука, якая вывучае гэтыя нормы.

    • Правы чалавека.
    • Выбарчае п.
  2. Ахоўваемая дзяржавай, узаконеная магчымасць, свабода што-н. рабіць, ажыццяўляць.

    • Правы і абавязкі грамадзян.
    • П. на адукацыю.
    • П. голасу.
  3. Магчымасць дзейнічаць якім-н. спосабам.

    • П. кантролю.
    • Мець п. на што-н.
  4. Падстава, прычына.

    • Вы не маеце п. на мяне крычаць.
    • Я гэта магу сказаць з поўным правам.
  5. мн. Дакумент, які дазваляе каму-н. кіраваць аўтамабілем, матацыклам і пад.

    • Атрымаць вадзіцельскія правы.

  • Сваё права правіць (разм.) — настойваць на сваім.

|| прым. прававы, .

  • Прававыя нормы.

права2:

  • права руля — каманда, якая падаецца для павароту руля ўправа.

права...1

Першая частка складаных слоў у знач., які мае адносіны да права, прававы, напр. правапарадак, правапарушэнне.

права...2

Першая частка складаных слоў у знач. правы, напр. правабярэжны, правафланговы.

прававед, , м.

Спецыяліст па правазнаўству, юрыст.

прававерны, .

Які строга прытрымліваецца якой-н. веры, рэлігіі, вучэння.

  • П. католік.

|| наз. прававернасць, .

правадзейны, .

Правадзейны член чаго — вучонае званне члена некаторых навуковых устаноў, акадэмій і пад.

  • П. член акадэміі навук.

праваднік1, , м.

  1. Той, хто паказвае дарогу.

    • Адправіцца ў дарогу з правадніком.
  2. Чыгуначны служачы, які суправаджае вагон.

    • Брыгада праваднікоў.
  3. Спецыяліст, які працуе са службовым сабакам.

    • П. з вышуковым сабакам.

|| ж. правадніца, .

праваднік2, , м.

  1. Рэчыва, якое добра прапускае праз сябе або перадае электрычны ток, гук, цяпло.

    • Вада — цудоўны п. гуку.
  2. перан. Перадатчык, пасрэднік у распаўсюджванні чаго-н.

    • Радыё — п. інфармацыі.

|| прым. правадніковы, .