Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прабліснуць, ✂; зак.

Бліснуць раптоўна праз што-н.

  • Праз воблакі прабліснула сонца.
  • Прабліснула нейкая надзея (перан.).

прабоіна, ✂, ж.

Прабітае наскрозь месца, дзірка.

  • П. ў сцяне.

прабой, ✂, м.

Металічная дужка, убітая ў дзверы вечка і пад., што служыць для навешвання замка.

|| прым. прабойны, ✂.

прабойнік, ✂, м. (спец.).

Ручны інструмент для прабівання невялікіх адтулін у метале, каменнай сцяне і пад.

прабор, ✂, м.

Лінія, якая ўтвараецца паміж радамі расчасаных на два бакі валасоў.

  • Прамы п. (пасярэдзіне).
  • Касы п. (бакавы).

прабрацца, ✂; зак.

  1. З цяжкасцю прайсці, пранікнуць.

    • П. праз гушчар.
  2. Прайсці тайком, пракрасціся, пранікнуць.

    • П. ў хату праз акно.

|| незак. прабірацца, ✂.

прабраць, ✂; зак.

  1. Тое, што і праняць.

    • Прабраў холад.
    • Жанчыну прабраў страх.
  2. перан. Зрабіць вымову каму-н., вылаяць.

    • П. свавольніка.

|| незак. прабіраць, ✂.

прабрыць, ✂; зак.

Выбрыць палоску паміж валасамі.

|| незак. прабрываць, ✂.

прабудзіцца, ✂; зак.

  1. Тое, што і прачнуцца (кніжн.).

    • П. ад сну.
    • Прырода прабудзілася (перан.).
  2. перан. Узнікнуць, з’явіцца (пра пачуцці, жаданні і пад.; высок.).

|| незак. прабуджацца, ✂.

|| наз. прабуджэнне, ✂.

прабурчаць, ✂; зак.

  1. Абазвацца бурчаннем.

    • Сабака прабурчаў.
  2. Сярдзіта прамармытаць.

    • Нешта прабурчаў сабе пад нос.
  3. Бурчаць некаторы час.

    • П. увесь дзень.