Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прабалбатацца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і прагаварыцца.

  • Абяцала маўчаць, а тут прабалбаталася.

прабалець, ✂; зак.

Пра адчуванне болю на працягу якога-н. часу.

  • Вочы прабалелі паўмесяца.

прабаранаваць, ✂; зак.

  1. Апрацаваць бараной (узараную зямлю).

  2. Баранаваць некаторы час.

    • П. увесь дзень.

|| незак. прабараноўваць, ✂.

прабацька, ✂, м. (высок.).

Тое, што і родапачынальнік; продак.

прабачальны, ✂ (кніжн.).

Які заслугоўвае прабачэння.

  • П. ўчынак.

|| наз. прабачальнасць, ✂.

прабачлівы, ✂.

Які выражае прабачэнне, просьбу або прабачэнні.

  • Гаварыць прабачлівым тонам.

|| наз. прабачлівасць, ✂.

прабачны, ✂ (кніжн.).

Які заслугоўвае прабачэння.

|| наз. прабачнасць, ✂.

прабачыць, ✂; зак.

Тое, што і дараваць (у 1 знач.).

  • Прашу п. мне.

|| незак. прабачаць, ✂.

|| наз. прабачэнне, ✂.

прабачэнне, ✂, н.

  1. гл. прабачыць.

  2. Дараванне віны, паблажлівасць за правіннасць.

    • Прашу прабачэння.

прабег, ✂, м.

  1. Спартыўнае спаборніцтва па бегу, яздзе.

    • Лыжны п.
    • Аўтамабільны п.
  2. Адлегласць, пройдзеная якім-н. транспартным сродкам (спец.).

    • Сутачны п. цеплавоза.
  3. Знаходжанне ў дарозе, у эксплуатацыі (транспартных сродкаў; спец.).

    • Падрыхтаваць машыну да прабегу.