Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

правапарушэнне, ✂, н. (афіц.).

Парушэнне права, законаў; злачынства.

  • Прафілактыка правапарушэнняў.

правапіс, ✂, м.

Агульнапрынятыя, узаконеныя правілы пісьма, арфаграфія.

  • П. беларускай мовы.

|| прым. правапісны, ✂.

правароніць, ✂; зак. (разм.).

Прапусціць, празяваць.

  • Такі зручны выпадак праваронілі.

правартаваць, ✂; зак. (разм.).

  1. Не ўсцерагчы, празяваць.

  2. Правесці які-н. час, вартуючы каго-, што-н.

    • П. усю ноч.

праварыцца, ✂; зак.

  1. Добра зварыцца ў выніку доўгай варкі.

  2. Варыцца некаторы час.

    • Мяса праварылася тры гадзіны.

|| незак. праварвацца, ✂.

праварыць, ✂; зак.

  1. Доўгай варкай давесці да поўнай гатоўнасці.

    • П. мяса.
  2. Правесці які-н. час, варачы што-н.

|| незак. праварваць, ✂.

праваскаваць, ✂; зак.

Нацерці воскам, правашчыць.

  • П. дратву.

|| незак. праваскоўваць, ✂.

праваслаўе, ✂, н.

Адзін З асноўных напрамкаў хрысціянства, веравызнанне, якое склалася ў Візантыі як усходнехрысціянская царква.

|| прым. праваслаўны, ✂.

правасуддзе, ✂, н.

  1. Дзейнасць судовых органаў.

    • Ажыццяўляць п.
  2. Справядлівае рашэнне справы, спрэчак.

    • Шукаць правасуддзя.

|| прым. правасудны, ✂.

правата, ✂, ж.

Правільнасць дзеянняў і думак.

  • Вера ў правату сваёй справы.