чатырохкутнік,
Тое, што і чатырохвугольнік.
чатырохкутнік,
Тое, што і чатырохвугольнік.
чатырохкутны,
Тое, што і чатырохвугольны.
чатырохмесны,
З месцамі для чатырох.
чатырохмесячны,
Які прадаўжаецца чатыры месяцы; разлічаны на чатыры месяцы.
Узростам у чатыры месяцы.
чатырохпавярховы,
Вышынёй у чатыры паверхі.
чатырохпакаёвы,
З чатырма пакоямі.
чатырохполле,
Сістэма севазвароту з падзелам ворнай зямлі на чатыры палі, якія засяваюцца рознымі культурамі ў пэўнай паслядоўнасці.
чатырохпольны,
Заснаваны на чатырохполлі.
чатырохрадковы,
Які мае чатыры радкі, складаецца з чатырох радкоў.
чатырохрадкоўе,
Верш ці страфа з чатырох радкоў.