Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераспяліць, ✂; зак.

Даць магчымасць стаць вельмі спелым.

  • П. памідоры.

|| незак. пераспельваць, ✂.

пераставіць, ✂; зак.

  1. Паставіць на другое месца.

    • П. лямпу на другі стол.
    • П. словы ў сказе.
  2. Зрабіць нанава (хату, печ і пад.), перарабіць.

|| незак. перастаўляць, ✂.

|| наз. перастаноўка, ✂.

перастарак, ✂, м. (разм.).

Той, хто выйшаў з якога-н. узросту, стаў старым для чаго-н.

  • Ён яшчэ не п.

перастарацца, ✂; зак.

Паказаць празмерную стараннасць у чым-н., залішне пастарацца.

перастаялы, ✂.

Які сапсаваўся, якасна змяніўся ад доўгага стаяння.

  • Перастаялая трава.

перастаяць, ✂; зак.

  1. Прастаяць больш, чым трэба, сапсавацца, змяніцца якасна ад доўгага стаяння.

    • Жыта перастаяла.
  2. Перачакаць што-н. стоячы.

    • П. дождж пад страхой.

|| незак. перастойваць, ✂.

|| наз. перастой, ✂.

перастраляць, ✂; зак.

  1. Застрэліць усіх, многіх.

    • П. ваўкоў.
  2. Расходаваць стральбою ўсё, многае.

    • П. патроны.

|| незак. перастрэльваць, ✂.

перастрахавацца, ✂; зак.

  1. Застрахавацца зноў.

  2. перан. Засцерагчы сябе ад магчымай адказнасці за што-н.

|| незак. перастрахоўвацца, ✂.

|| наз. перастрахоўка, ✂.

|| прым. перастраховачны, ✂.

перастрахаваць, ✂; зак.

Застрахаваць зноў.

  • П. сваю маёмасць.

|| незак. перастрахоўваць, ✂.

|| наз. перастрахоўванне, ✂ і перастрахоўка, ✂.

|| прым. перастраховачны, ✂.

перастрахоўшчык, ✂, м. (неадабр.).

Чалавек, які перастрахоўваецца, агароджвае сябе ад магчымых непрыемнасцей.

|| ж. перастрахоўшчыца, ✂.