Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перастроіцца​1, ✂; зак.

Пераключыцца на новую радыёхвалю.

  • Радыст хутка перастроіўся на новую хвалю.

|| незак. перастройвацца, ✂.

|| наз. перастройка, ✂.

перастроіцца​2, ✂; зак.

Размясціцца па-іншаму, змяніўшы свой строй (у 1 знач.).

  • Калона хутка перастроілася.

|| незак. перастройвацца, ✂.

|| наз. перастраенне, ✂.

  • П. на маршы.

перастроіць​1, ✂; зак.

Настроіць інакш, нанава.

  • П. балалайку.
  • П. радыёпрыёмнік.

|| незак. перастройваць, ✂.

|| наз. перастройка, ✂.

перастроіць​2, ✂; зак.

Нанава размясціць у страі, змяніць строй чаго-н.

  • П. баявыя парадкі пяхоты.

|| незак. перастройваць, ✂.

|| наз. перастраенне, ✂.

перастрэльвацца, ✂; незак.

Абстрэльваць адзін аднаго.

|| наз. перастрэлка, ✂.

перастуквацца, ✂; незак.

Абменьвацца ўмоўнымі стукамі цераз сцяну для паведамлення чаго-н. адзін другому.

|| наз. перастук, ✂ і перастукванне, ✂.

пераступаць, ✂; незак.

  1. гл. пераступіць​1.

  2. Папераменна, мяняючы апору, паднімаць то адну, то другую нагу.

    • П. з нагі на нагу.

пераступіць​1, ✂; зак.

  1. каго-што і цераз каго-што. Ступіўшы, перайсці што-н.

    • П. парог або цераз парог.
  2. перан. Парушыць, перасякнуць мяжу чаго-н.

    • П. мяжу прыстойнасці.
    • П. закон.

|| незак. пераступаць, ✂.

пераступіць​2, ✂; зак.

  1. Добраахвотна адмовіцца ад чаго-н. на карысць другога; ахвяраваць што-н., чым-н.

    • П. чаргу.
    • Я лепш сваё пераступлю.
  2. каму-чаму ў чым. Зрабіць уступку, саступіць.

    • Старому чалавеку трэба п.

|| незак. пераступаць, ✂.

перасуд, ✂, м. (разм.).

Паўторны судовы разбор.

  • Адправіць справу на п.