Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ператапіць​2, ✂; зак.

Утапіць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. кацянят.

ператасаваць, ✂; зак.

  1. Тасуючы, перамяшаць або стасаваць яшчэ раз.

    • П. карты.
  2. перан. Перамяшаць, размясціць іначай (разм.).

    • П. паперы на стале.

|| незак. ператасоўваць, ✂.

|| наз. ператасоўванне, ✂ і ператасоўка, ✂.

ператваральнік, ✂, м.

  1. Тое, што і пераўтваральнік.

  2. У некаторых складаных назвах — прыбор для ператварэння электрычнай энергіі.

    • П. току.

ператварыцца, ✂; зак.

  1. Перайсці ў другі стан, набыць іншы выгляд, стаць чым-н. іншым.

    • Возера ператварылася ў балота.
  2. Ажыццявіцца, набыць значэнне рэчаіснасці (высок.).

    • Планы ператварыліся ў рэальнасць.
  3. У казках, паданнях і пад.: змяніць свой выгляд, перавярнуцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

|| незак. ператварацца, ✂.

|| наз. ператварэнне, ✂.

ператварыць, ✂; зак.

  1. каго-што ў каго-што. Перавесці ў другі стан, надаць іншы выгляд, змяніць якім-н. чынам.

    • П. ваду ў пару.
    • П. справу ў забаўку.
  2. што ў што. Ажыццявіць на справе, увасобіць у чым-н. пэўным, канкрэтным.

    • П. мары ў жыццё.
  3. каго-што ў каго-што. У казках, паданнях і пад.: перавярнуцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

    • Чараўніца ператварыла чалавека ў дрэва.

|| незак. ператвараць, ✂.

|| наз. ператварэнне, ✂.

ператравіцца, ✂; зак.

Засвоіцца ў працэсе стрававання.

  • Ежа ператравілася.

|| незак. ператраўляцца, ✂ і ператраўлівацца, ✂.

ператравіць, ✂; зак.

Засвоіць у працэсе стрававання.

  • П. ежу.

|| незак. ператраўляць, ✂ і ператраўліваць, ✂.

ператрываць, ✂; зак.

Перажыць, перацярпець многае.

  • П. разруху.

ператрывожыцца, ✂; зак.

Моцна ўстрывожыцца.

  • У вайну ўсе ў вёсцы ператрывожыліся.

ператрывожыць, ✂; зак.

Моцна ўстрывожыць.

  • Вы мяне ператрывожылі сваім паведамленнем.