перафразаваць, ✂; зак. і незак.
Змяніць (-няць) форму падачы чыіх-н. слоў, выслоўяў, фраз і пад.
|| незак. перафразоўваць, ✂.
|| наз. перафразоўка, ✂.
перахаваць1, ✂; зак.
-
Схаваць у іншым месцы.
-
Хаваючы, зберагчы, не даць загінуць.
-
Схаваць, пахаваць усё, многае.
|| незак. перахоўваць, ✂.
перахаваць2, ✂; зак.
-
Выкапаўшы з магілы, пахаваць у новым месцы.
-
Пахаваць усіх, многіх.
- За год столькі перахавалі людзей.
|| незак. перахоўваць, ✂.
перахадзіць, ✂; зак.
-
Перабыць якую-н. пару, ходзячы ў чым-н. ці як-н.
- П. зіму ў асеннім паліто.
-
чым. У гульнях: пайсці іначай, перамяніць ход.
-
Перанесці на нагах (хваробу; разм.).
-
Абысці ўсё або многа чаго-н.
- Колькі я перахадзіў за год!
- Усе дарогі ў наваколлі перахадзіў.
|| незак. пераходжваць, ✂.
перахапіць, ✂; зак.
-
Схапіць у час руху.
- П. пісьмо.
- П. ганцоў.
- П. чый-н. позірк (перан.).
-
Схапіць, абхапіць (рукамі, вяроўкай і пад.) у якім-н. месцы або інакш.
-
Сціснуць спазмай.
- Радасць перахапіла дыханне.
- Ад рэзкага пітва перахапіла (безас.) горла.
-
перан., што, чаго і без дапаўнення. Наспех з’есці чаго-н., перакусіць (разм.).
-
перан., што, чаго і без дапаўнення. Пазычыць на кароткі час (разм.).
-
перан. Перабраць меру ў чым-н. (разм. жарт.).
|| незак. перахопліваць, ✂ і перахапляць, ✂.
перахацецца, ✂; безас.; зак. (разм.).
Тое, што і расхацецца.
перахацець, ✂; зак. (разм.).
Тое, што і расхацець.
перахваліць, ✂; зак.
Пахваліць больш, чым трэба, расхваліць.
перахвалявацца, ✂; зак.
Перажыць вельмі моцнае хваляванне.
- Перахвалявалася з-за хваробы сына.
перахваляваць, ✂; зак.
Выклікаць моцнае хваляванне ў кім-н. ці ўсхваляваць многіх.