Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перарэзаць, ; зак.

  1. Разрэзаўшы, раздзяліць надвое.

    • П. вяроўку.
  2. Зарэзаць усіх, многіх.

    • П. усіх гусей.
  3. перан. Перагарадзіць (шлях; дарогу).

    • П. шлях праціўніку.

|| незак. пераразаць, і перарэзваць, .

перасадзіць, ; зак.

  1. Прымусіць перасесці, пасадзіць на другое месца, прапанаваць абмяняцца месцамі.

    • П. вучня на першую парту.
    • П. пасажыраў з аднаго аўтобуса ў другі.
  2. Выкапаўшы (расліну), пасадзіць у другім месцы.

    • П. кветкі.
  3. Зрэзаўшы, або выразаўшы (частку косці, тканкі, орган), перанесці для прыжыўлення на другім месцы або ў другім арганізме.

    • П. нырку.
  4. Насадзіць, надзець на што-н. другое.

    • П. сякеру на другое тапарышча.
  5. Памагчы каму-н. пералезці цераз што-н.

    • П. дзіця цераз парог.
  6. Пасадзіць усё, многае або ўсіх, многіх.

    • За свой век ён многа дрэў перасадзіў.
    • Акупанты перасадзілі ў турмы нямала людзей.

|| незак. перасаджваць, .

|| наз. перасаджванне, і перасадка, .

  • Зрабіць перасадку пасажыраў на другі самалёт.
  • Перасадка дрэў.
  • Перасадка скуры.

|| прым. перасадачны, .

  • П. матэрыял.

перасадка, , ж.

  1. гл. перасадзіць.

  2. мн. -дак. Пераход для прадаўжэння язды з аднаго транспартнага сродку на другі.

    • Ехаць з дзвюма перасадкамі.

|| прым. перасадачны, .

перасаладзіць, ; зак.

Зрабіць вельмі салодкім.

  • П. чай.

|| незак. перасалоджваць, .

перасаліць, ; зак.

  1. Пакласці вельмі многа солі ў што-н.

    • П. суп.
  2. перан. Перайсці мяжу, меру дазволенага ў чым-н. (разм.).

    • П. у жартах.

|| незак. перасольваць, .

|| наз. перасольванне, і перасол, .

  • Недасол на стале, а перасол на спіне (прымаўка).

перасартаваць, ; зак.

  1. Рассартаваць нанава, іначай.

    • П. яблыкі.
  2. Рассартаваць усё, многае.

    • П. усё насенне.

|| незак. перасартоўваць, .

|| наз. перасартоўванне, .

перасварыцца, ; зак.

Пасварыцца паміж сабою або з усімі, многімі.

  • Суседзі перасварыліся.

перасварыць, ; зак.

Пасварыць многіх, каго-н. з кім-н.

  • П. даўніх сяброў.

пераседзець, ; зак.

  1. Прасядзець дзе-н. больш, чым трэба.

    • Пераседзеў на тыдзень даўжэй у камандзіроўцы.
  2. Сапсавацца ад доўгага сядзення (пра хлеб у печы).

    • Хлеб пераседзеў і адпёкся.

|| незак. пераседжваць, .

перасесці, ; зак.

  1. Устаўшы з аднаго месца, сесці на другое.

    • П. на канапу.
  2. Зрабіць перасадку (у 2 знач.).

    • П. на цеплаход.
  3. Засесці (у горле і пад.).

    • Бульба перасела ў горле.

|| незак. перасаджвацца, і перасядаць, .