Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перарваць, ✂; зак.

  1. Разарваўшы, раздзяліць на часткі.

    • П. вяроўку.
  2. Перапыніць на некаторы час якое-н. дзеянне, развіццё чаго-н.; парушыць які-н. стан, працэс.

    • П. перапіску з кім-н.
    • П. маўчанне.
  3. Перабіць чыю-н. размову, гутарку.

    • П. прамоўцу.
  4. Разарваць усё, многае.

    • П. усе ніткі.

|| незак. перарываць, ✂.

пераржавелы, ✂.

Пераедзены ржой.

  • Змяніць п. дрот.

пераржавець, ✂; зак.

Ад іржы распасціся на часткі, пераламацца.

  • Дрот у многіх месцах пераржавеў.

перарослы, ✂.

  1. Які вырас вышэй за іншых, вышэй за якую-н. норму.

  2. Старэйшы па гадах, чым устаноўлены для чаго-н. узрост.

    • П. вучань.

|| наз. пераросласць, ✂.

пераростак, ✂, м.

Падлетак, старэйшы па ўзросту, чым патрэбна для чаго-н.

  • Для харэаграфіі ён ужо п.

перарывісты, ✂.

  1. Які перапыняецца цераз кароткія прамежкі часу; няроўны.

    • Перарывістае дыханне.
    • П. голас.
  2. З прамежкамі, не суцэльны.

    • Перарывістая лінія.

|| наз. перарывістасць, ✂.

перарысаваць, ✂; зак.

Рысуючы (часцей алоўкам), зрабіць копію чаго-н.; нарысаваць нанава.

  • П. узор.

|| незак. перарысоўваць, ✂.

|| наз. перарысоўка, ✂ і перарысоўванне, ✂.

перарыў, ✂, м.

  1. Разрыў чаго-н. на часткі, а таксама месца разрыву.

    • П. проваду.
  2. Тое, што і перапынак.

    • Гаварыць з перарывамі.
    • П. у стажы.

перарыць, ✂; зак.

  1. Разрыць, парыць лычом усё, многае.

    • Свінні перарылі ўвесь агарод.
  2. перан. У пошуках чаго-н. раскідаць, перакапаць усё.

    • П. усе рэчы ў каморцы.

|| незак. перарываць, ✂.

перарэгістраваць, ✂; зак.

Зарэгістраваць нанава.

|| звар. перарэгістравацца, ✂.

|| наз. перарэгістрацыя, ✂.