перасадзіць, ; зак.

  1. Прымусіць перасесці, пасадзіць на другое месца, прапанаваць абмяняцца месцамі.

    • П. вучня на першую парту.
    • П. пасажыраў з аднаго аўтобуса ў другі.
  2. Выкапаўшы (расліну), пасадзіць у другім месцы.

    • П. кветкі.
  3. Зрэзаўшы, або выразаўшы (частку косці, тканкі, орган), перанесці для прыжыўлення на другім месцы або ў другім арганізме.

    • П. нырку.
  4. Насадзіць, надзець на што-н. другое.

    • П. сякеру на другое тапарышча.
  5. Памагчы каму-н. пералезці цераз што-н.

    • П. дзіця цераз парог.
  6. Пасадзіць усё, многае або ўсіх, многіх.

    • За свой век ён многа дрэў перасадзіў.
    • Акупанты перасадзілі ў турмы нямала людзей.

|| незак. перасаджваць, .

|| наз. перасаджванне, і перасадка, .

  • Зрабіць перасадку пасажыраў на другі самалёт.
  • Перасадка дрэў.
  • Перасадка скуры.

|| прым. перасадачны, .

  • П. матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)