Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разасяродзіць, ✂; зак.

Размеркаваць невялікімі часткамі на вялікай прасторы.

  • Р. войска.
  • Р. аб’екты.

|| незак. разасяроджваць, ✂.

разахвоціцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Адчуць жаданне, ахвоту да чаго-н.

  2. Страціць жаданне, ахвоту да чаго-н.

    • Нешта ён разахвоціўся, не пайшоў па грыбы.

|| незак. разахвочвацца, ✂.

разахвоціць, ✂; зак. (разм.).

  1. Абудзіць у кім-н. жаданне, ахвоту рабіць што-н.

  2. Прымусіць страціць жаданне, ахвоту рабіць што-н.

    • Р. ісці ў кіно.

|| незак. разахвочваць, ✂.

разахкацца, ✂; зак. (разм.).

Здзівіўшыся або засмуціўшыся, пачаць ахкаць.

разачхацца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць многа і доўга чхаць.

разбавіць, ✂; зак.

Дадаўшы чаго-н., зрабіць менш моцным, больш вадкім.

  • Р. спірт вадой.

|| незак. разбаўляць, ✂.

|| наз. разбаўка, ✂.

разбагацелы, ✂.

Які разбагацеў.

  • Р. купец.

разбазарыць, ✂; зак. (разм. неадабр.).

Распрадаць, раздаць, растраціць.

  • Р. маёмасць.

|| незак. разбазарваць, ✂.

разбазыраць, ✂; зак. (абл.).

Разленавацца, зрабіцца распусным.

разбалабоніць, ✂; зак. (разм.).

Разнесці чуткі, пагалоскі, раззваніць, разбалбатаць.

  • Р. на ўвесь свет ліха ведае што.

|| незак. разбалабоньваць, ✂.