Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разарваць, ✂; зак.

  1. Рэзкім рухам раздзяліць на часткі, парушыць цэласць чаго-н.

    • Р. ліст паперы.
    • Р. кайданы рабства (перан. знішчыць).
  2. Узарваць знутры, разнесці на часткі, асколкі.

    • Трубы разарвала (безас.).
  3. перан. Спыніць, парваць.

    • Р. дыпламатычныя зносіны.
    • Р. сувязі з сябрамі.

|| незак. разрываць, ✂.

|| наз. разрыў, ✂.

разарыцца, ✂; зак.

  1. Страціць маёмасць, багацце; збяднець.

  2. Патраціць на што-н. грошы (разм.).

    • Р. на кнігі.

|| незак. разарацца, ✂.

|| наз. разарэнне, ✂.

разарыць, ✂; зак.

Давесці да беднасці, галечы, пазбавіць дастатку, багацця.

  • Р. сям’ю.

|| незак. разараць, ✂.

|| наз. разарэнне, ✂.

разаслацца, ✂; зак.

Сцелючыся па паверхні чаго-н., распаўсюдзіцца.

  • Разаслаўся па сенажаці туман.

|| незак. рассцілацца, ✂.

разаслаць​1, ✂; зак.

Паслаць, адправіць у розныя месцы.

  • Р. ганцоў.
  • Р. пісьмы.

|| незак. рассылаць, ✂.

|| наз. рассыланне, ✂ і рассылка, ✂.

|| прым. рассылачны, ✂.

разаслаць​2, ✂; зак.

Разгарнуўшы поўнасцю, паслаць па паверхні чаго-н.

  • Р. новы абрус.
  • Р. дыван.

|| незак. рассцілаць, ✂.

|| наз. рассціланне, ✂, рассцілка, ✂ і рассціл, ✂.

|| прым. рассцілачны, ✂.

разаспацца, ✂; зак. (разм.).

Праспаць занадта доўга, заснуць надоўга.

  • Дзіця разаспалася, усё спіць і спіць.

разассацца, ✂; зак.

Пра пухліны, нарасці: апасці, знікнуць.

|| незак. рассысацца, ✂.

разассаць, ✂; зак.

Прымусіць разассацца.

  • Кампрэсамі р. зацвярдзенне.

|| незак. рассысаць, ✂.

разасяродзіцца, ✂; зак.

Размеркавацца невялікімі часткамі на вялікай прасторы.

  • Войска разасяродзілася на вялікай плошчы.

|| незак. разасяроджвацца, ✂.

|| наз. разасяроджванне, ✂.