Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няўважлівы, .

  1. Рассеяны, без дастатковай увагі.

    • Н. слухач.
  2. Які не праяўляе ўвагі да каго-, чаго-н.; няветлівы.

    • Н. да сям’і.
  3. Такі, што не можа быць прыняты да ўвагі.

    • Няўважлівыя прычыны.

|| наз. няўважлівасць, .

няўважны, (разм.).

Тое, што і няўважлівы.

|| наз. няўважнасць, .

няўвязка, , ж.

Адсутнасць узгодненасці, непаразуменне.

  • Н. ў рабоце.

няўдаліца, , м.; , ж., (разм.).

Такі, які за што ні бярэцца, робіць няўдала; няўмелы, няўклюдны чалавек.

няўдача, , ж.

Адсутнасць удачы, поспеху.

  • Пацярпець няўдачу.

няўдачлівы, .

Такі, якому не шанцуе, у якога ва ўсім няўдачы.

|| наз. няўдачлівасць, .

няўдачнік, , м.

Няўдачлівы чалавек.

|| ж. няўдачніца, .

няўдачны, .

  1. Не такі, які павінен быць, якога чакалі, які суправаджаецца няўдачай.

    • Няўдачная паездка.
  2. Нездавальняючы, кепскі.

    • Н. фотаздымак.

|| наз. няўдачнасць, .

няўдзячны, .

  1. Які не праяўляе ўдзячнасці за зробленыя паслугі.

    • Нельга быць няўдзячным.
  2. Які не апраўдвае патрачаных намаганняў, надзей.

    • Няўдзячная работа.

|| наз. няўдзячнасць, .

  • Чорная няўдзячнасць — зло замест удзячнасці за зробленыя паслугі.

няўдобіца, , ж. (разм.).

Зямля, малапрыгодная для пасеваў сельскагаспадарчых культур.