Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няпрошаны, .

Які з’явіўся куды-н. без запрашэння, нечаканы.

  • Н. госць.

няпэўны, .

  1. Які не заслугоўвае давер’я.

    • Няпэўныя звесткі.
  2. Ненадзейны, дакладна не ўстаноўлены.

    • Н. заробак.
    • Няпэўнага ўзросту жанчына.
  3. Пазбаўлены цвёрдасці, нерашучы.

    • Няпэўныя крокі.

|| наз. няпэўнасць, .

нясілець, ; незак.

Страчваць сілы, станавіцца слабым, бяссільным.

  • З кожным днём нясілее дзед.

нясіліць, ; незак.

Пазбаўляць сілы, рабіць бяссільным.

  • Нясіліць стома рукі.

няскладны, .

  1. Які не вызначаецца складнасцю, зграбнасцю; нязграбны.

    • Няскладная фігура.
  2. Пазбаўлены лагічнай паслядоўнасці, сувязі.

    • Няскладная размова.

|| наз. няскладнасць, .

няскораны, .

Які не скарыўся сіле, уладзе каго-, чаго-н.

  • Н. народ.

|| наз. няскоранасць, .

няслава, , ж.

Благая слава, ганьба.

  • За благія ўчынкі дзяцей бацькам н.

няславіць, ; незак.

Сваімі паводзінамі, учынкамі ганьбіць, прыносіць няславу каму-н.

  • Дурныя плёткі няславілі ўвесь род Барыса.

няспраўны, .

  1. Які мае пашкоджанні; сапсаваны.

    • Н. матор.
  2. Неакуратны, нядобрасумленны ў выкананні сваіх абавязкаў, даручэнняў і пад.

    • Н. плацельшчык.

|| наз. няспраўнасць, .

няспрытны, .

Нялоўкі, непаваротлівы, марудны ў рабоце.

  • Няспрытныя рукі.

|| наз. няспрытнасць, .