Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падцягнуты, ✂.

Знешне акуратны, унутрана дысцыплінаваны.

  • П. чалавек.
  • П. выгляд.

|| наз. падцягнутасць, ✂.

падцягнуцца, ✂; зак.

  1. Упіраючыся, трымаючыся, падняцца.

    • П. на турніку.
  2. Сканцэнтроўваючыся, наблізіцца, падысці куды-н.

    • Войскі падцягнуліся да лініі фронту.
  3. перан. Стаць больш дысцыплінаваным, больш працаздольным (разм.).

    • Адстаючыя вучні значна падцягнуліся.

|| незак. падцягвацца, ✂.

падцягнуць, ✂; зак.

  1. Нацягнуць або напяць тужэй.

    • П. пасак.
  2. Падцягваючы, наблізіць.

    • П. бервяно да саней.
  3. Сканцэнтроўваючы, наблізіць, падвесці куды-н.

    • П. рэзервы к фронту.
  4. перан. Зрабіць больш дысцыплінаваным, больш працаздольным (разм.).

    • П. адстаючых па матэматыцы.
  5. каму і без дапаўнення. Далучыцца да таго, хто спявае, падпяваючы яму.

|| незак. падцягваць, ✂.

|| наз. падцягванне, ✂ і падцяжка, ✂.

падцяжкі, ✂.

Прадмет адзення ў выглядзе дзвюх эластычных, звычайна прагумаваных, перакрыжаваных на спіне тасьмаў, якія падтрымліваюць штаны; шлейкі.

|| прым. падцяжачны, ✂.

падцяць, ✂; зак. (разм.).

  1. Тое, што і падціснуць (у 2 знач.).

    • П. губы.
    • П. хвост.
  2. Падсячы, падрэзаць.

    • П. сякерай ствол.

|| незак. падцінаць, ✂.

падцячы, ✂; зак.

Нацячы пад што-н.

  • Вада падцякла пад дзверы.

|| незак. падцякаць, ✂.

падчаліць, ✂; зак.

Прычальваючы, наблізіцца.

  • П. да прыстані.

|| незак. падчальваць, ✂.

падчапіць, ✂; зак.

  1. Узяць, зачапіўшы знізу.

    • П. бервяно бусаком.
  2. Тое, што і прычапіць (у 1 знач.; разм.).

    • П. вагон да поезда.
  3. перан., каго-што і чаго. Тое, што і падхапіць (у 3 знач.; разм. жарт.).

    • П. жаніха.
    • П. насмарк.

|| незак. падчэпліваць, ✂ і падчапляць, ✂.

|| наз. падчэпліванне, ✂ і падчэпка, ✂.

падчарка, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і падчарыца.

падчарыца, ✂, ж.

Няродная дачка мужа ці жонкі, падчарка.