падцягнуць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Нацягнуць або напяць тужэй.
- П. пасак.
-
Падцягваючы, наблізіць.
- П. бервяно да саней.
-
Сканцэнтроўваючы, наблізіць, падвесці куды-н.
- П. рэзервы к фронту.
-
пераноснае значэнне: Зрабіць больш дысцыплінаваным, больш працаздольным (размоўнае).
- П. адстаючых па матэматыцы.
-
каму і без дапаўнення. Далучыцца да таго, хто спявае, падпяваючы яму.
|| незакончанае трыванне: падцягваць.
|| назоўнік: падцягванне і падцяжка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)