Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падчас, прысл.

Часам, у асобныя прамежкі часу.

  • Яму п. бывае вельмі сумна.

падчыстую, прысл. (разм.).

Поўнасцю, без астатку.

  • З’елі ўсё п.

падчысціць, ; зак.

  1. Зрабіць больш чыстым; вычысціць.

    • П. у садзе.
  2. Сцерці, саскрэбці (напісанае).

    • П. памарку.
  3. Зрасходаваць або з’есці ўсё, без астатку (разм.).

    • П. усе прыпасы.

|| незак. падчышчаць, .

|| наз. падчыстка, .

падшкіпер, , м.

Памочнік шкіпера.

|| прым. падшкіперскі, .

падшклянак, , м.

Падстаўка з ручкай для шклянкі.

  • Сярэбраны п.

падшлемнік, , м.

Шапка, звычайна вязаная, якая закрывае вушы і падбародак і надзяваецца пад каску, шлем.

падшмаргнуць, ; зак. (разм.).

Шмаргануўшы, падцягнуць.

  • П. лейцы.

|| незак. падшморгваць, .

падшпіліць, ; зак.

Прышпіліць знізу.

  • П. стужкай валасы.
  • П. даведку да заявы.

|| незак. падшпільваць, .

падшрубаваць, ; зак.

Зашрубаваць глыбей, тужэй.

  • П. гайку.

|| незак. падшрубоўваць, .

падштурхнуць, ; зак.

  1. Злёгку штурхнуць.

    • П. воз плячом.
  2. Штурхнуўшы, падсунуць, наблізіць да чаго-н.

    • П. суседа да дзвярэй.
  3. перан. Схіліць да чаго-н., прыспешыць з чым-н., паскорыць што-н. (разм.).

|| незак. падштурхваць, і падштурхоўваць, .