Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падхарунжы, ✂, м.

У казацкіх войсках царскай арміі: званне, роўнае падпрапаршчыку, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

падхарчаваць, ✂; зак. (разм.).

Падкарміць, падсілкаваць.

  • П. коней.

|| незак. падхарчоўваць, ✂.

|| звар. падхарчавацца, ✂.

|| незак. падхарчоўвацца, ✂.

падхваліць, ✂; зак. (разм.).

Трохі пахваліць.

  • П. вучня за адказ.

|| незак. падхвальваць, ✂.

падцерці, ✂; зак.

  1. Выцерці насуха.

    • П. лужыну пад рукамыйнікам.
    • П. падлогу.
  2. Сцерці, падчысціць (у 2 знач.).

    • П. напісанае.
  3. Выцерці знізу.

    • П. дзіця.

|| незак. падціраць, ✂.

|| звар. падцерціся, ✂.

|| незак. падціранне, ✂ і падцірка, ✂.

|| прым. падцірачны, ✂.

падцёк, ✂, м.

  1. След ад сцякання якой-н. вадкасці, фарбы.

    • Падцёкі на сценах.
  2. Сіняватая прыпухласць на целе ад падскурнага кровазліцця пасля ўдару.

падцёклы, ✂.

З падцёкамі (у 2 знач.).

  • П. твар.

падцёлак, ✂, м.

Гадавалае цяля.

падцікаваць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і падпільнаваць.

|| незак. падцікоўваць, ✂.

падціснуць, ✂; зак.

  1. Мацней увязаць або закруціць.

    • П. воз з сенам.
    • П. гайкі.
  2. Сагнуўшы, сціснуўшы, падцягнуць пад сябе.

    • П. пад сябе ногі.
    • П. губы.
  3. перан. Крыху павялічыцца (пра мароз, холад; разм.).

    • Была адліга, а потым падціснуў мароз.

|| незак. падціскаць, ✂.

падцыраваць, ✂; зак. (разм.).

Зацыраваць збольшага, у асобных месцах.

  • П. пальчаткі.

|| незак. падцыроўваць, ✂.