Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падтаць, ; зак.

Растаць крыху, знізу ці з краёў.

  • Снег падтаў.

|| незак. падтаваць, .

падтачыць, ; зак.

  1. Натачыць крыху.

    • П. сякеру.
  2. Пашкодзіць, раз’ядаючы знутры, знізу (пра чарвей і пад.).

    • Шашаль падтачыў бярвенне.
  3. перан., каго-што. Аслабіць, прывесці ў заняпад.

    • Падточанае здароўе.
    • Гэта хвароба падтачыла яго.

|| незак. падточваць, .

падтрымаць, ; зак.

  1. Падтрымаўшы, не даць упасці.

    • П. пад руку.
  2. перан. Аказаць каму-н. дапамогу, садзейнічанне.

    • П. сябра ў цяжкую мінуту.
    • П. добрай парадай.
  3. перан. Выказаўшы згоду, адобрыўшы, выступіць у абарону каго-, чаго-н.

    • П. чыю-н. кандыдатуру.
  4. Не даць спыніцца, парушыцца чаму-н.

    • П. агонь у пліце.
    • П. гутарку.

|| незак. падтрымліваць, .

|| наз. падтрымліванне, .

|| наз. падтрыманне, і падтрымка, .

  • Падтрыманне артылерыйскім агнём.
  • Падтрымка прапановы.

падтрымліваць, ; незак.

  1. гл. падтрымаць.

  2. Служыць апорай для чаго-н.

    • Падпоры падтрымлівалі столь.

падтуліць, ; зак.

Падагнуўшы, скурчыўшы, падабраць або прыціснуць да сябе.

  • Сабака падтуліў хвост.

|| незак. падтульваць, .

падтыннік, , м.

Тое, што і чыстацел.

падтэкст, , м. (кніжн.).

Унутраны, прыхаваны сэнс тэксту, выказвання.

падтэкстоўка, , ж. (спец.).

  1. Складанне тэксту для песеннай музыкі.

  2. Тэкст, вершы для песеннай музыкі.

падуб, , м., зб.

Тое, што і вастраліст.

падуздышны, , (спец.).

Які знаходзіцца паміж ніжнімі рэбрамі і касцямі таза.

  • Падуздышная вобласць.