Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падсцерагчы, ✂; зак.

Высочваючы, дачакацца каго-, чаго-н.

  • Кот падсцярог здабычу.

|| незак. падсцерагаць, ✂.

падсцёбнуць, ✂; зак.

  1. Падганяючы, злёгку сцебануць.

    • П. каня.
  2. перан. Прыскорыць, прымусіць рабіць што-н. хутчэй (разм.).

    • П. адстаючых.

|| незак. падсцёбваць, ✂.

падсцілка, ✂, ж.

  1. гл. падаслаць.

  2. Тое, што і подсціл (у 2 знач.).

    • Легчы на саламяную падсцілку.

|| прым. падсцілачны, ✂.

  • П. матэрыял.

падсыпаць, ✂; зак.

Падбавіць, насыпаючы.

  • П. вугалю ў топку.

|| незак. падсыпаць, ✂.

|| наз. падсыпанне, ✂ і падсыпка, ✂.

падсыціць, ✂; зак.

Падсаладзіць мёдам.

  • П. кашу.

|| незак. падсычваць, ✂.

падсядзёлак, ✂, м.

Частка конскай вупражы — скураная падушка на пярэдняй частцы спіны, якая з’яўляецца апорай для паска.

|| прым. падсядзёлкавы, ✂.

падсячы, ✂ і падсекчы, ✂; зак.

  1. Надсячы знізу.

    • П. дрэва.
  2. што і чаго. Насячы дадаткова, яшчэ трохі.

    • П. дроў.
  3. Тузануць за вуду ў той момант, калі рыба бярэцца на кручок.

|| незак. падсякаць, ✂.

|| наз. падсяканне, ✂ і падсечка, ✂.

падтакваць, ✂; незак. (разм.).

Слухаючы чужую гаворку, выказваць згоду, адабрэнне, часта вымаўляючы «так».

  • Ён меў звычку п.

|| аднакр. падтакнуць, ✂.

|| наз. падтакванне, ✂.

падталы, ✂.

Які злёгку падтаў, растаў.

  • П. снег.

падтасаваць, ✂; зак.

  1. Тасуючы, падабраць, укласці ў якім-н. парадку з мэтай падману.

    • П. карты.
  2. перан. Наўмысна сказіць, падабраўшы выгаднае і выкінуўшы супярэчлівае.

    • П. факты.

|| незак. падтасоўваць, ✂.

|| наз. падтасоўванне, ✂ і падтасоўка, ✂.