Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падстава​2, ✂, ж.

Даўней: зменныя коні ў дарозе, а таксама месца змены коней.

  • Выслаць падставу.

падставіць, ✂; зак.

  1. Паставіць пад што-н.

    • П. таз пад кран.
    • П. ножку каму-н. (паставіць нагу так, каб аб яе спатыкнуўся ці ўпаў хто-н. іншы; таксама перан. нядобрасумленнымі сродкамі перашкодзіць каму-н. у якой-н. справе; разм.).
  2. Пасунуўшы, наблізіць.

    • П. крэсла госцю.
  3. перан. Пазбавіць усялякай аховы, зрабіць даступным для нападу.

    • П. фігуру пад удар.
  4. Паставіць узамен.

    • П. лічбу ў формулу.

|| незак. падстаўляць, ✂.

|| наз. падстаноўка, ✂.

падстаўка, ✂, ж.

Прадмет, які падстаўляюць пад што-н.

  • Вазоны на падстаўках.

|| прым. падставачны, ✂.

падстаўны, ✂.

  1. Такі, які падстаўляюць знізу або збоку.

    • Падстаўная лесвіца.
  2. Спецыяльна падабраны для якой-н. мэты, несапраўдны.

    • Падстаўная асоба.

падстраўнікавы, ✂:

  • падстраўнікавая залоза — залоза, якая выдзяляе стрававальны (падстраўнікавы) сок і гармоны.

падстрахаваць, ✂; зак. (разм.).

Страхуючы (гл. страхаваць у 3 знач.), памагчы ў выкананні практыкавання, у правядзенні якога-н. прыёму.

|| незак. падстрахоўваць, ✂.

|| наз. падстрахоўка, ✂.

падстрыгчы, ✂; зак.

Астрыгчы крыху.

  • П. вусы.
  • П. кусты.
  • П. хлопчыка.

|| незак. падстрыгаць, ✂.

падстрыгчыся, ✂; зак.

Падстрыгчы сабе валасы.

  • П. ў цырульні.

|| незак. падстрыгацца, ✂.

падстрэліць, ✂; зак.

Падбіць, раніць стрэлам.

  • П. воўка.

|| незак. падстрэльваць, ✂.

падстрэшак, ✂, м.

У сялянскіх хатах: ніжні край страхі, які навісае над сцяной.

|| прым. падстрэшачны, ✂ і падстрэшкавы, ✂.