Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падшукаць, ✂; зак.

Падбіраючы, знайсці што-н. неабходнае, прыдатнае.

  • П. слова.
  • П. кватэру.

|| незак. падшукваць, ✂.

падшыванец, ✂, м. (разм.).

Гарэзлівы падлетак.

  • Сабраўся гурт падшыванцаў.

падшыпнік, ✂, м.

Апорная дэталь для механізмаў і частак машын, якія круцяцца або качаюцца.

  • Ролікавы п.

|| прым. падшыпнікавы, ✂.

падшыўка, ✂, ж.

  1. гл. падшыць.

  2. Стос падшытых газет, дакументаў і пад.

падшыцца, ✂; зак. (разм.).

Залезці пад што-н.

  • Хлапчук падшыўся пад ложак.

падшыць, ✂; зак.

  1. Прышыць што-н. ці да чаго-н. спадыспаду, знізу.

    • П. падкладку.
  2. Зашыць, падагнуўшы вузкай паласой край чаго-н.

    • П. прыпол сукенкі.
  3. Прышыўшы, далучыць, прымацаваць.

    • П. даведку ў асабістую справу.

|| незак. падшываць, ✂.

|| наз. падшыванне, ✂ і падшыўка, ✂.

|| прым. падшыўны, ✂ і падшывачны, ✂.

  • Падшыўны каўнерык.
  • Падшывачны матэрыял.

падшэфны, ✂.

Які знаходзіцца пад чыім-н. шэфствам.

  • П. калгас.
  • Дапамагаць сваім падшэфным (наз.).

падыграць, ✂; зак. (разм.).

  1. Нягучна сыграць, акампаніруючы каму-н.

    • П. на фартэпіяна спеваку.
  2. перан. Падладзіцца пад чые-н. інтарэсы, настрой і пад.

  3. Сваёй ігрой (на сцэне, у спорце) дапамагчы ігры партнёра.

|| незак. падыгрываць, ✂.

падымальны, ✂.

Тое, што і пад’ёмны.

падыспад, прысл.

  1. У самы ніз.

    • Пакласці п.
  2. Пададзець пад што-н.

    • Надзець п.