Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нязменны, .

  1. Такі, які не змяняецца, не можа быць зменены; пастаянны.

    • Нязменныя прынцыпы.
  2. Заўсёдны, звычайны для каго-, чаго-н.; заўсёды аднолькавы.

    • Н. капялюш.
  3. Такі, якога не зменьваюць.

    • Н. старшыня.
  4. У граматыцы: часціны мовы, якія не маюць форм скланення і спражэння.

|| наз. нязменнасць, .

нязмерны, .

  1. Вельмі вялікі, які не паддаецца вымярэнню; неабдымны.

    • Нязмерная прастора.
  2. перан. Незвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці).

    • Нязмернае гора.

|| наз. нязмернасць, .

нязнайка, , м.; , ж., (разм.).

Пра чалавека, які мала ведае або нічога не ведае.

нязнаны, (разм.).

  1. Не бачаны раней, невядомы; нявывучаны.

    • Н. край.
    • Вывучыць нязнанае (наз.).
  2. Такі, якога не давялося перажыць, зведаць; нязведаны.

    • Нязнанае пачуццё.

|| наз. нязнанасць, .

нязначны, .

  1. Невялікі па колькасці, велічыні, сіле.

    • Нязначная сума грошай.
  2. Які не мае істотнага значэння, малаважны.

    • Нязначныя змены.

|| наз. нязначнасць, .

нязносны, .

Такі, што перавышае цярпенне, які пераносіцца з цяжкасцю.

  • Н. боль.
  • Нязносныя пакуты.

|| наз. нязноснасць, .

нязручны, .

  1. Пазбаўлены зручнасці ў карыстанні; дрэнна прыстасаваны для чаго-н.

    • Нязручнае месца.
    • Вузкі н. праход.
  2. Які не садзейнічае поспеху, непрыдатны для дасягнення жаданых вынікаў.

    • Н. момант.
  3. Няёмкі ў якіх-н. адносінах, які абцяжарвае працу (пра інструмент, работу і пад.).

    • Н. гэблік.

|| наз. нязручнасць, .

няйначай і няйнакш, прысл.

  1. Напэўна, менавіта.

    • Н. сёння павінен прыехаць сын.
  2. у знач. пабочн. Хутчэй за ўсё, відавочна.

    • Н., пастушкі спалілі стажок сена.

няладны, (разм.).

Дрэнны, нядобры, не такі, як трэба.

  • Няладная пагода.
  • У сям’і тварылася няладнае (наз.).

няласка, , ж.

Непрыхільнасць, нядобразычлівасць да каго-н.

  • Быць у няласцы ў каго-н.