Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нязведаны, .

Які не даследавалі, не вывучылі раней; зусім незнаёмы.

  • Н. край.
  • Нязведанае пачуццё.

|| наз. нязведанасць, .

нязвычны, і нязвыклы, .

  1. Не такі, як усе, як ва ўсіх; асаблівы.

    • Н. чалавек.
    • І твар у яго н., нейкі трохвугольны.
  2. Такі, да якога не прывыклі, які з’яўляецца новым для каго-н.

    • Нязвычныя абставіны.
  3. Такі, які не мае прывычкі, навыку ў чым-н.

    • Кузня для яго была нязвычнай справай.

|| наз. нязвычнасць, і нязвыкласць, .

нязвязны, .

Пазбаўлены лагічнай сувязі, паслядоўнасці.

  • Н. тэкст.

|| наз. нязвязнасць, .

нязгаслы, (разм.).

Тое, што і нязгасны.

|| наз. нязгасласць, .

нязгасны, , ж. (высок.).

  1. Такі, што гарыць увесь час.

    • Нязгаснае святло зор.
  2. перан. Які не траціць з часам сваёй сілы; неаслабны.

    • Нязгасныя моц славы.

|| наз. нязгаснасць, .

нязгода, , ж.

  1. Адсутнасць адзінства ў думках, поглядах.

    • Выказаць рашучую нязгоду з таварышам.
  2. Разлад, сварка.

    • Н. ў сям’і.
  3. Адмоўны адказ на што-н.

    • Яе зацятае маўчанне ўсе разумелі як нязгоду.

нязграбны, .

  1. Які мае непрыгожую, нястройную постаць.

    • Н. хлопец.
  2. Няспрытны ў рухах, непаваротлівы.

    • Н. мужчына.
  3. Груба, аляпавата зроблены (пра рэчы).

    • Цацка мела н. выгляд.

|| наз. нязграбнасць, .

няздара, , м.; , ж., (разм.).

Бездар, пазбаўлены здольнасцей да чаго-н.; няўмека.

  • Пра сапраўднага майстра ніхто не скажа — н.

няздатны, .

Які не мае адпаведнай здольнасці да чаго-н.

  • Н. да музыкі.

|| наз. няздатнасць, .

нязломны, , ж. (высок.).

  1. Такі, якога нельга перамагчы, знішчыць; вельмі ўстойлівы, моцны.

    • Н. народ.
  2. перан. Стойкі, цвёрды ў перакананнях, намерах; які выражае цвёрдасць, стойкасць.

    • Нязломная вера ў перамогу.

|| наз. нязломнасць, .