Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нядобрасумленны, .

  1. Які абыякава, без старання выконвае свае абавязкі.

    • Н. працаўнік.
  2. Заснаваны на нядбайстве, на несумленных адносінах да чаго-н.

    • Н. ўчынак.
  3. Выкананы без шчырасці і старання.

    • Нядобрасумленная работа.

|| наз. нядобрасумленнасць, .

нядобры, .

  1. Які непрыязна настроены да людзей, злосны.

    • Н. чалавек.
    • Нядобрая ўсмешка.
  2. Непрыемны, кепскі.

    • Нядобрыя весці.
    • Пачуць сэрцам нядобрае (наз.).
  3. Дрэнны, заганны ў маральным плане.

    • Нядобрая рыса характару.
  4. Варты дрэннай ацэнкі; не такі, якім павінен быць.

    • Н. тавар.

нядоімка, , ж. (уст.).

Частка падатку, збору, не ўнесеная плацельшчыкам у тэрмін.

  • Плаціць нядоімку.

|| прым. нядоімкавы, .

нядошлы, (разм.).

Слабы, худы.

  • Н. конь.

|| наз. нядошласць, .

нядужаць, ; незак.

Недамагаць, хварэць.

нядужы, .

Слабы фізічна; хваравіты.

  • Н. дзядок сядзеў на прызбе.

|| наз. нядужасць, .

нядужыцца, ; безас.; незак.

Нездаровіцца.

  • Апошнія гады старому нядужылася.

няёмкі, .

  1. Такі, у якім нязручна быць, знаходзіцца.

    • Няёмкая поза.
    • Н. шлем.
    • Няёмка (безас. у знач. вык.) сядзець.
  2. перан. Непрыемны, цяжкі.

    • Трапіць у няёмкае становішча.
  3. перан. Не зусім прыстойны, недазволены этыкай.

    • П’яны не саромеўся і дазваляў сабе няёмкія выразы.

|| наз. няёмкасць, .

нязбытны, .

  1. Такі, што не можа збыцца; нездзяйсняльны.

    • Нязбытныя планы.
  2. Такі, якога нельга або цяжка пазбыцца.

    • Н. сум.
    • Нязбытная туга.

|| наз. нязбытнасць, .

нязваны, .

Які з’явіўся куды-н. без запрашэння.

  • Н. госць.