Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэпатрыіраваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Вярнуць (-ртаць) на радзіму ваеннапалонных, грамадзянскіх асоб, бежанцаў, эмігрантаў.

|| наз. рэпатрыяцыя, .

|| прым. рэпатрыяцыйны, .

рэпатрыянт, , м. (кніжн.).

Асоба, якая падвяргалася рэпатрыяцыі.

|| ж. рэпатрыянтка, .

|| прым. рэпатрыянцкі, .

рэпацца, ; незак. (разм.).

Трэскацца, лопацца.

  • Ад сіверу рэпаецца скура.

|| зак. парэпацца, .

рэпертуар, , м.

  1. Сукупнасць п’ес, музычных і іншых твораў, якія ідуць у тэатры, у кіно, выконваюцца ў канцэртных залах, на эстрадзе, у цырку.

    • Песенны р. канцэрта.
    • Небагаты р. слоў.
  2. Сукупнасць тэатральных роляў, музычных твораў, якія выконваюцца кім-н.

    • Р. дэкламатара.
    • У сваім рэпертуары хто-н. (таксама перан. як уласціва каму-н., як заўсёды робіць хто-н.; іран.).

|| прым. рэпертуарны, .

рэпетытар, , м.

  1. Настаўнік, звычайна дамашні, які рэпеціруе (у 2 знач.) каго-н.

  2. Вопытны спецыяліст, які праводзіць групавыя ці індывідуальныя рэпетыцыі з акцёрамі.

    • Р. па вакалу.
    • Р. па балету.

|| ж. рэпетытарка, .

|| прым. рэпетытарскі, .

рэпетыцыя, , ж.

Папярэдняе выкананне спектакля, якога-н. відовішчнага мерапрыемства ў час іх падрыхтоўкі.

  • Р. п’есы.
  • Р. парада.
  • Генеральная р.

|| прым. рэпетыцыйны, .

рэпеціраваць, ; незак.

  1. Праводзіць рэпетыцыю чаго-н., развучваць.

    • Р. п’есу.
    • Р. ролю.
  2. Дапамагаць каму-н. у праходжанні вучэбнага курса, у вучэнні.

    • Р. вучня.

|| зак. адрэпеціраваць, і прарэпеціраваць, .

рэпіца, , ж.

У пазваночных жывёлін: канцавая частка пазваночніка, якая выступае каля хваста.

|| прым. рэпічны, .

рэпка, , ж.

  1. гл. рэпа.

  2. Надкаленная косць.

рэпліка, , ж.

  1. Адказ, пярэчанне, заўвага на словы субяседніка, таго, хто гаворыць.

    • Кінуць рэпліку.
    • Рэплікі з месцаў (на сходзе).
    • Калючая р.
    • Абмен рэплікамі.
  2. У сцэнічным дыялогу: тэкст, які змяшчае ў сабе словы адной з дзеючых асоб.

  3. На судовым працэсе: пярэчанне адной са старон (спец.).

  4. Кароткі газетны або часопісны артыкул як пярэчанне, выражэнне нязгоды з кім-, чым-н.