Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нявольны, ✂.

  1. Які зроблены, адбыўся не наўмысна; выпадковы.

    • Н. сведка.
  2. Які адбываецца не па сваёй волі; вымушаны.

    • Нявольнае расстанне з родным домам.
  3. Тое, што і паднявольны (у 1 знач.).

|| наз. нявольнасць, ✂.

няволя, ✂, ж.

  1. Адсутнасць незалежнасці, свабоды, палон, рабства.

    • Загінуць у няволі.
  2. Патрэба, неабходнасць.

нявыгадны, ✂.

Які не дае прыбытку, даходу, не прыносіць выгады.

  • Нявыгадная здзелка.

|| наз. нявыгаднасць, ✂.

нявыезд, ✂, м.

Бязвыезнае пражыванне на адным месцы.

  • Даць падпіску аб нявыездзе.

нявыкрутка, ✂, ж. (разм.).

Цяжкае або бязвыхаднае становішча.

  • Н. з сенам.

нявыхад, ✂, м. (афіц.).

Няяўка на працу, прагул.

нягеглы, ✂ (разм.).

  1. Кволы, слабы; няўдалы.

    • Н. конь.
  2. Непрыгожы з выгляду, нязграбны.

    • Нягеглыя літары.
  3. Няўмелы, ні да чаго не здатны.

    • Нягеглая гаспадыня.

|| наз. нягегласць, ✂.

нягоднік, ✂, м.

Чалавек ганебных, несумленных паводзін; нізкі чалавек.

  • Ён аказаўся нягоднікам.

|| ж. нягодніца, ✂.

|| прым. нягодніцкі, ✂.

нягодны, ✂ і нягожы, ✂.

  1. Якога нельга выкарыстаць; непрыгодны, дрэнны.

    • Нягодная сякера.
  2. Нізкі ў маральных адносінах; паганы, нядобры.

    • Н. чалавек.

|| наз. нягоднасць, ✂.

нягрэблівы, ✂.

Просты, без прэтэнзій, які задавальняецца самым малым.

  • Н. густ.
  • Н. чалавек.

|| наз. нягрэблівасць, ✂.