Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нявестка, ✂, ж.

Жонка сына.

  • Як добрая свякроў, то добрая і н. (прыказка).

няветлівы, ✂.

Той, хто парушае правілы ветлівасці, абыходзіцца няветліва, нетактоўна з іншымі.

  • Н. чалавек.
  • Н. адказ.

|| наз. няветлівасць, ✂.

нявечыцца, ✂; незак.

Станавіцца калекай, калечыцца.

нявечыць, ✂; незак.

Наносячы фізічныя пашкоджанні, калечыць каго-н.; ламаць што-н.

  • Н. твар.
  • Н. душы людзей (перан. рабіць дрэнны ўплыў).

|| наз. нявечанне, ✂.

нявідны, ✂.

  1. Недаступны для зроку; нябачны.

  2. Несамавіты, непрыгожы на выгляд.

    • Стаяла збедніўшыся маленькая нявідная дзяўчынка.

нявінны, ✂.

  1. Маральна чысты, бязгрэшны.

    • Нявінная ахвяра.
  2. Наіўны, прастадушны.

    • Прыкінуцца нявінным.
  3. Бяскрыўдны, бясшкодны.

    • Нявіннае какецтва.
  4. Цнатліва-сумленны.

    • Нявінная нявеста.
  5. Тое, што і невінаваты.

|| наз. нявіннасць, ✂.

няволіць, ✂; незак.

Прымушаць рабіць што-н. супроць жадання, волі.

  • Яе ніхто не няволіў ехаць туды.

|| зак. прыняволіць, ✂.

нявольнік​1, ✂, м.

  1. Раб, зняволены.

  2. перан. Чалавек, які знаходзіцца пад уплывам, уладаю чаго-н.

    • Н. пачуццяў.

|| ж. нявольніца, ✂.

|| прым. нявольніцкі, ✂.

нявольнік​2, ✂, м.

  1. Раб, зняволены.

  2. перан., чаго. Чалавек, які знаходзіцца пад уплывам, уладаю чаго-н.

    • Н. пачуццяў.

|| ж. нявольніца, ✂.

|| прым. нявольніцкі, ✂.

нявольніцтва, ✂, н.

Рабства, няволя.

|| прым. нявольніцкі, ✂.