Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фае, нескл., н.

Зала ў тэатры (кіно, клубе) для адпачынку гледачоў у час антрактаў, перад пачаткам спектакля.

фаза, , ж.

  1. Момант, этап, асобная стадыя ў развіцці і змяненні чаго-н. (напр., становішча планеты, формы або стану рэчыва, грамадскага працэсу), а таксама само палажэнне, форма ў гэты момант.

    • Першая ф. Месяца.
    • Вадкая ф.
    • Уступіць у новую фазу развіцця.
  2. Асобная група абмотак генератара (спец.).

|| прым. фазавы, і фазны, .

фазан, , м.

Вялікая птушка атрада курыных з яркім апярэннем у самцоў.

|| прым. фазанавы, .

фазатрон, , м. (спец.).

Паскаральнік цяжкіх зараджаных часціц.

фазіс, , м. (кніжн.).

Тое. што і фаза (у 1 знач.).

|| прым. фазісны, .

файл, , м. (спец.).

У ЭВМ: пайменаваная вобласць даных.

  • Захоўванне файла.
  • Тэкставыя файлы (прызначаныя для чытання чалавекам).

|| прым. файлавы, .

  • Файлавыя сістэмы.

факел, , м.

  1. Свяцільня, якая мае выгляд палкі з наматаным на канцы прасмоленым пакуллем.

    • Алімпійскі ф.
  2. Плынь паветра і палаючых часцінак, якая ўтвараецца ў топцы пры спальванні пылападобнага, вадкага або газападобнага паліва, а таксама наогул конусападобнае полымя (спец.).

|| прым. факельны, .

факельшчык, , м.

  1. Той, хто нясе факел у час шэсця, працэсіі.

  2. Той, хто падпальвае што-н. пры дапамозе факела.

    • Факельшчыкі падпальвалі хаты.

|| ж. факельшчыца, .

|| прым. факельшчыцкі, .

факір, , м.

  1. Мусульманскі манах, які даў абяцанне жабраваць; дэрвіш.

  2. Еўрапейская назва вандроўных фокуснікаў першапачаткова з’явіліся з краін Усходу.

|| прым. факірскі, .

факс, , м.

Тое, што і тэлефакс.