Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вага́р, , м. (разм.).

Рычаг для рэгулявання чаго-н. або кіравання чым-н.

вагаўшчы́к, , м.

Той, хто займаецца ўзважваннем чаго-н.

  • Чыгуначны в.

|| ж. вагаўшчыца, .

|| прым. вагаўшчыцкі, .

вага́цца, ; незак.

  1. (1 і 2 ас. неўжыв). Мерна гайдацца з боку ў бок або зверху ўніз.

    • Маятнік вагаецца.
  2. перан. Быць у нерашучасці, адчуваць няўпэўненасць, сумнявацца.

    • В. ў ацэнцы чаго-н.
  3. перан. Быць няўстойлівым, хісткім, мяняцца.

    • Тэмпература паветра вагаецца ад 13 да 17 гр.

|| зак. павагацца, .

|| наз. ваганне, .

|| прым. вагальны, .

  • Вагальны рух.

вага́ць, ; незак.

Мерна разгойдваць што-н. зверху ўніз або з боку ў бок.

  • В. рычаг.

|| зак. павагаць, .

ваго́н, , м.

Транспартны сродак для перавозкі пасажыраў або грузаў па рэйкавых дарогах.

  • Таварны в.
  • Пасажырскі в.
  • Трамвайны в.
  • В.-ляднік.
  • В.-рэстаран.
  • В. дроў (колькасць, якая змяшчаецца ў ім).

|| памянш. вагончык, .

|| прым. вагонны, .

вагра́нка, , ж.

Шахтавая печ для плаўкі чыгуну, а таксама для апалу руд каляровых металаў.

|| прым. ваграначны, і вагранкавы, .

вада́, , ж.

  1. Празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўяўляе сабой хімічнае злучэнне вадароду і кіслароду.

    • Шклянка вады.
    • Марская в.
    • Таўчы ваду ў ступе або насіць ваду ў рэшаце (займацца пустымі справамі, марнай працай; разм.).
    • Вадой не разліць (не разальеш) - каго (перан. пра неразлучных сяброў; разм.).
    • Як у ваду глядзеў (быццам загадзя ведаў).
    • Вады (нікому) не замуціць (перан. не зрабіць шкоды).
    • Выйсці сухім з вады (перан. застацца непакараным).
    • Віламі па вадзе пісана (перан. пра што-н. маламагчымае, няпэўнае).
    • Ліць ваду на млын - чый, каго (перан. прыводзіць доказ або дзейнічаць у чыю-н. карысць).
  2. (звычайна з азначэннем). Напітак, тэхнічныя растворы.

    • Газіраваная в.
    • Мінеральная в.
    • Вапнавая в.
  3. Водная паверхня ракі, возера, мора і пад., а таксама яе ўзровень.

    • Падарожнічаць па вадзе.
    • Высокая в.
    • Дастаўляць грузы вадой.
    • Вывесці не чыстую ваду каго-н. (перан. выкрыць чые-н нядобрыя ўчынкі).
    • Цішэй вады, ніжэй травы (пра сціплага, вельмі спакойнага, ціхага чалавека).
  4. мн. Водная прастора якога-н. раёна.

    • Тэрытарыяльныя воды.
    • Унутраныя воды.
  5. мн. Плынь, хвалі, водная маса.

    • Глыбокія воды.
    • Воды Нёмана.
  6. мн. Мінеральныя крыніцы курорт з такімі крыніцамі.

    • Лячыцца на водах Мінеральныя воды.
  7. перан., адз. Пра наяўнасць пустога, беззмястоўнага шматслоўя ў дакладзе, лекцыі і пад. (разм.).

    • Не даклад, а в.

  • Верхавая вада — вада, якая сцякла ў рэчкі пасля дажджу ці ўтварылася з расталага снегу.

  • Жоўтая вада — хвароба вачэй, пры якой зрэнка набывае жоўты колер.

  • Цёмная вада — слепата, выкліканая атрафіяй зрокавага нерва.

|| памянш.-ласк. вадзіца, і вадзічка, .

|| прым. водны, і вадзяны, .

  • Водны шлях.
  • Водны раствор.
  • Водны спорт.
  • Вадзяная пара.
  • Вадзяны павук.
  • Вадзяны млын.

вадабо́язь, , ж.

Тое, што і шаленства (у 1 знач.).

вадаво́з, , м.

Той, хто возіць ваду.

вадаво́зны, .

Які служыць для перавозкі вады.

  • Вадавозная бочка.