вада́,
-
Празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўяўляе сабой хімічнае злучэнне вадароду і кіслароду.
- Шклянка вады.
- Марская в.
- Таўчы ваду ў ступе або насіць ваду ў рэшаце (займацца пустымі справамі, марнай працай;
разм. ). - Вадой не разліць (не разальеш) - каго (
перан. пра неразлучных сяброў;разм. ). - Як у ваду глядзеў (быццам загадзя ведаў).
- Вады (нікому) не замуціць (
перан. не зрабіць шкоды). - Выйсці сухім з вады (
перан. застацца непакараным). - Віламі па вадзе пісана (
перан. пра што-н. маламагчымае, няпэўнае). - Ліць ваду на млын - чый, каго (
перан. прыводзіць доказ або дзейнічаць у чыю-н. карысць).
-
(звычайна з азначэннем). Напітак, тэхнічныя растворы.
- Газіраваная в.
- Мінеральная в.
- Вапнавая в.
-
Водная паверхня ракі, возера, мора
і пад. , а таксама яе ўзровень.- Падарожнічаць па вадзе.
- Высокая в.
- Дастаўляць грузы вадой.
- Вывесці не чыстую ваду каго
-н. (перан. выкрыць чые-н нядобрыя ўчынкі). - Цішэй вады, ніжэй травы (пра сціплага, вельмі спакойнага, ціхага чалавека).
-
мн. Водная прастора якога-н. раёна.- Тэрытарыяльныя воды.
- Унутраныя воды.
-
мн. Плынь, хвалі, водная маса.- Глыбокія воды.
- Воды Нёмана.
-
мн. Мінеральныя крыніцы курорт з такімі крыніцамі.- Лячыцца на водах Мінеральныя воды.
-
перан. , адз. Пра наяўнасць пустога, беззмястоўнага шматслоўя ў дакладзе, лекцыіі пад. (разм. ).- Не даклад, а в.
Верхавая вада — вада, якая сцякла ў рэчкі пасля дажджу ці ўтварылася з расталага снегу.
Жоўтая вада — хвароба вачэй, пры якой зрэнка набывае жоўты колер.
Цёмная вада — слепата, выкліканая атрафіяй зрокавага нерва.
||
||
- Водны шлях.
- Водны раствор.
- Водны спорт.
- Вадзяная пара.
- Вадзяны павук.
- Вадзяны млын.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)