Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэлятыўны, ✂ (кніжн.).

Тое, што і адносны (у 1 знач.).

|| наз. рэлятыўнасць, ✂.

рэляцыя, ✂, ж. (уст.).

Пісьмовае данясенне аб дзеяннях войск.

  • Пераможныя рэляцыі (таксама перан. шумныя паведамленні пра поспехі; іран.).

рэмарка, ✂, ж.

  1. Заўвага; памета на палях (рукапісу, кнігі; уст.).

    • Рэмаркі на палях рукапісу.
  2. У п’есе: тлумачэнне аўтара да тэксту, якое датычыць абставін дзеяння, знешняга выгляду ці паводзін персанажа.

|| прым. рэмарачны, ✂.

рэмез, ✂, м.

Сініца, якая жыве па берагах вадаёмаў.

рэмень, ✂ і рамень, ✂, м.

  1. Доўгая паласа вырабленай скуры, моцнай тканіны, якая ўжыв. для звязвання, замацавання чаго-н., у якасці пояса, для перадачы руху ад шківа.

    • Сумка на рэмені.
    • Падперазацца рэменем.
    • Р. для вастрэння брытваў.
    • Прывадны р.
    • Прывязныя рамяні (у самалёце, аўтамашыне).
  2. мн. Дзве злучаныя перамычкай палоскі скуры (або моцнай тканіны, заменніка) са спражкамі і ручкай для ўвязвання і пераноскі ручнога багажу.

    • Перавязаць клунак рамянямі.

|| памянш. раменьчык, ✂.

|| прым. раменны, ✂.

  • Раменная вупраж.
  • Раменная пуга.
  • Раменная перадача.

рэмілітарызаваць, ✂; зак. і незак.

Зноў стварыць (-раць) дзе-н. армію, ваенную прамысловасць пасля ранейшай дэмілітарызацыі.

|| наз. рэмілітарызацыя, ✂.

|| прым. рэмілітарызацыйны, ✂.

рэмінісцэнцыя, ✂, ж.

  1. Няясныя ўспаміны.

    • Р. далёкага мінулага.
  2. Адбітак уплыву чыёй-н. творчасці ў мастацкім творы.

    • Рэмінісцэнцыі рамантызму.

рэнамэ, ✂, нескл., н. ✂ (уст. і кніжн.).

Усталяваная рэпутацыя, агульная павага.

  • Захаваць сваё р.
  • Р. добрага чалавека.

рэнегат, ✂, м. (пагард. кніжн.).

Адступнік, здраднік.

|| ж. рэнегатка, ✂.

|| прым. рэнегацкі, ✂.

  • Р. ўчынак.

рэнегацтва, ✂, н. (пагард. кніжн.).

Адступніцтва, паводзіны рэнегата.