Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэлігійны, ✂.

  1. гл. рэлігія.

  2. Які верыць у бога, набожны.

    • Р. чалавек.

|| наз. рэлігійнасць, ✂.

рэлігія, ✂, ж.

  1. Адна з форм грамадскай свядомасці — сукупнасць духоўных уяўленняў, што грунтуюцца на веры ў звышнатуральныя сілы і істоты (багоў, духаў), якія з’яўляюцца прадметам пакланення.

  2. Адзін з напрамкаў такой грамадскай свядомасці.

    • Сусветныя рэлігіі (будызм, іслам, хрысціянства).

|| прым. рэлігійны, ✂.

рэлігіязнавец, ✂, м.

Спецыяліст па рэлігіязнаўству.

рэлігіязнаўства, ✂, н.

Навука, якая займаецца вывучэннем рэлігій.

|| прым. рэлігіязнаўчы, ✂.

рэліквія, ✂, ж.

Рэч, якая беражліва захоўваецца як памяць пра мінулае.

  • Сямейныя рэліквіі.
  • Франтавая р.

|| прым. рэліквійны, ✂.

  • Рэліквійныя экспанаты музея.

рэлікт, ✂, м. (спец.).

Жывёльны або раслінны арганізм, які захаваўся як перажытак старажытных эпох.

|| прым. рэліктавы, ✂.

  • Рэліктавая расліна.

рэльеф, ✂, м.

  1. Будова зямной паверхні, сукупнасць няроўнасцей сушы, акіянскага і марскога дна.

    • Р. мясцовасці.
    • Гарысты р.
  2. Выпукласць, выпуклы відарыс на плоскасці.

    • Мэбля з рэльефамі і драўлянай мазаікай.
  3. Від скульптуры, у якім відарыс з’яўляецца выпуклым або ўвагнутым у адносінах да плоскасці фону (спец.).

|| прым. рэльефны, ✂.

рэльефны, ✂.

  1. гл. рэльеф.

  2. Выпуклы, які выступае над паверхняй.

    • Рэльефная карта.
  3. перан. Выразны, ясны (кніжн.).

    • Рэльефная мова.

|| наз. рэльефнасць, ✂.

рэлятывізм, ✂, м.

У філасофіі: метадалагічная пазіцыя, прыхільнікі якой, абсалютызуючы адноснасць і ўмоўнасць усіх нашых ведаў, адмаўляюць магчымасць аб’ектыўнага пазнання рэчаіснасці.

|| прым. рэлятывісцкі, ✂.

рэлятывіст, ✂, м.

Паслядоўнік, прыхільнік рэлятывізму.

|| ж. рэлятывістка, ✂.

|| прым. рэлятывісцкі, ✂.