нырэц2, ✂, м.
Вадаплаўная птушка сямейства качыных.
|| прым. нырцовы, ✂.
ныцік, ✂, м. (разм.).
Чалавек, які ўвесь час ные, на ўсё скардзіцца.
ньютан, ✂, м.
Адзінка сілы, роўная сіле, якая перадае масе ў 1 кг паскарэнне 1 м/сек2.
нэп, ✂, м.
Скарачэнне: новая эканамічная палітыка, якая праводзілася Савецкай дзяржавай з 1921 да канца 20-х гадоў з мэтай
пераадолення разрухі, адраджэння народнай гаспадаркі пры часовым дапушчэнні капіталістычных элементаў, аднак пры
захаванні камандных вышынь у руках пралетарскай дзяржавы.
|| прым. нэпаўскі, ✂.
нэпман, ✂, м. (разм.).
Прыватны прадпрыемец перыяду нэпа; гандляр.
|| прым. нэпманскі, ✂.
нюанс, ✂, м. (кніжн.).
Адценне, тонкае адрозненне у чым-н.
|| прым. нюансны, ✂.